Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Профилактика: В преддверии ноябрьских распродаж по всей Беларуси активизируются интернет-мошенники
Общество: Дан старт финалу республиканского конкурса «SuperПрофи-2026»
Официально: КГК организует прямую линию по вопросам медицинской помощи
Профилактика: С 13 по 15 ноября на Миорщине ГАИ проведет профилактические мероприятия
Молодежь: Финал конкурса «SuperПРОФИ-2026» пройдет в Минске 11–13 ноября

Большасць маладых людзей у 18 гадоў толькі пачынае ці працягвае атрымліваць будучую прафесію. Анастасія Малецкая сваё паўналецце сустракала на першым рабочым месцы – у магазіне ў Чурылаве Дальнім, куды кантралёр-касір атрымала размеркаванне пасля Полацкага гандлёва-эканамічнага каледжа Белкаапсаюза. Практычна ўся яе працоўная дзейнасць звязана з родным краем. Апошнія сем гадоў займае пасаду начальніка аддзела рэалізацыі і маркетынгу Міёрскага мясакамбіната.
Сёлета свой дзень нараджэння Анастасія Малецкая сустракала на «Дажынках» на лакацыі Міёрскага мясакамбіната.
– Працаваць на свяце – з’ява звыклая яшчэ са сферы гандлю, – усміхаецца суразмоўніца. – Людзі прыходзяць адпачываць, а наша задача – рэалізацыя тавараў. Мясакамбінат таксама пастаянны ўдзельнік гарадскіх мерапрыемстваў. Прадстаўляем сваю прадукцыю на выставах. Цяпер рыхтуемся да выставы «Прадэкспа», што пройдзе ў Мінску ў лістападзе. За мной арганізацыйныя пытанні: ад браніравання гасцініцы да размяшчэння павільёна. Дапамагаю калегам наразаць мясныя ласункі для дэгустацыі. Расказваем пра іх састаў, цэны. Прэзентуючы прадукцыю, рэкамендуем наведвальнікам прыехаць да нас на Ельню і вадаспад. А таксама наша задача – прадставіць Міёрскі мясакамбінат такім чынам, каб супалі інтарэсы абодвух бакоў: і прадпрыемства, і патэнцыяльных партнёраў.
І яшчэ раз вучыцца
Сваю справу Анастасія лічыць творчай, багатай на стасункі і перспектыўнай для прафесійнага ўдасканалення. Імкненне да росту і развіцця з ёй пастаянна. Працавала ў мазінах – спачатку ў Чурылаве Дальнім, затым у Паташні – і завочна вучылася на тавара- знаўцу. Па гэтай спецыяльнасці выдатную практыку атрымала ў Верхнядзвінскім райспажыўтаварыстве. Праз тры гады прапанавалі работу ў Міёрскім, дзе займала розныя пасады, у тым ліку і старшыні. Завочна адвучылася ў Гомельскім гандлёва-эканамічным універсітэце Белкаапсаюза.
– Хацелася развівацца, імкнуцца да вышынь, спазнаваць новае, – заўважае. – Цяжкасці не палохалі. Наадварот, натхнялі разбірацца і вырашаць задачы.
У сістэме спажыўкааперацыі Анастасія Малецкая адпрацавала 15 гадоў. Затым прыняла прапанову заняць пасаду галоўнага бухгалтара СУП «Цітова», а праз паўгода запрасілі на вакансію начальніка аддзела рэалізацыі і маркетынгу на мясакамбінат. Два гады таму дабавіліся грамадскія абавязкі: Анастасія – лідар прафсаюзнай і намеснік старшыні пярвічкі раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын. Працягвае вучыцца. Паспяхова здала першую сесію ў міжнародным універсітэце МІТСО, куды паступіла на спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».
– Даўно было жаданне атрымаць другую вышэйшую адукацыю, – заўважае. – Вучыцца цікава. Шмат стасункаў, дзелімся вопытам.
Месца сілы – малая радзіма
Анастасія рада, што жыве і працуе ў родным краі. Калісьці планавала пераехаць. Цяпер думак пра змену месца жыхарства не ўзнікае.
– Мне падабаецца ў нашым спакойным горадзе. Тут сястра, сябры. На рынак у нядзелю пойдзеш – столькі знаёмых сустрэнеш, ёсць з кім пагаварыць. Калі жыла ў Верхнядзвінску, не хапала стасункаў з блізкімі людзьмі, з-за гэтага адчувала сябе некамфортна, – дзеліцца суразмоўніца і падкрэслівае: – Дома лепш за ўсё.
Месца сілы – бацькоўскі дом у Павяцці. Таты і мамы ўжо няма, аднак наведваецца туды практычна штодня. Трэба дагледзець хатніх гадаванцаў, летам клумбы з кветкамі прапалоць, зімой – у печах працепліць. Такія клопаты – адпачынак.
Новыя ўражанні дораць падарожжы. Вандруе з блізкімі, ладзіць прафсаюзныя паездкі. Наведвалі Гродна, Брэст, Гомель, Мінск. Былі ў Хатыні, музеі Вялікай Айчыннай вайны.
– Цікава спазнаваць Беларусь. Пра многія месцы мы нават не ведаем, – адзначае Анастасія. – Лічу, што кожны беларус павінен пабываць у Брэсцкай крэпасці і іншых памятных мясцінах, якія нагадваюць пра гады Вялікай Айчыннай вайны.
Цяжкасці як матывацыя
Па жыцці і ў прафесіі Анастасія Малецкая кіруецца адным прынцыпам: заставацца на пазітыве і ўсміхацца, як бы складана ні было.
– Яшчэ калі ў каледжы вучылася, нам заўважалі, што ў гандлі ўсмешка мае важнае значэнне, – прыгадвае суразмоўніца.
Скарбонкай жыццёвай мудрасці ў свой час стала творчасць Амара Хаяма. Цяпер на мастацкую літаратуру часу няшмат, чытае кнігі, якія дапамагаюць у прафесійнай дзейнасці.
Са слоў Анастасіі, дзякуючы сферы гандлю яна стала больш камунікабельнай, навучылася будаваць стасункі з людзьмі розных узростаў. З цеплынёй успамінае, як вяскоўцы ў Чурылаве Дальнім любілі прыйсці ў магазін, сесці ля печы і пра тое-сёе пагутарыць. Былая сфера дзейнасці адбілася на пакупніцкіх прыярытэтах: маркет-плэйсам на Анастасію разлічваць не варта. Аддае перавагу пакупкам афлайн, калі можна адразу ацаніць тавар, пагутарыць з прадаўцом.
Стасункамі ў начальніка аддзела рэалізацыі і маркетынгу напоўнены кожны дзень. Лагістыка, пошук новых партнёраў, заключэнне дагавораў, арганізацыя выстаў, рэкламная дзейнасць – усё гэта ў коле службовых абавязкаў. З асабістым часам Анастасія не лічыцца. Гатова затрымацца пасля рабочага дня, выйсці ў выхадны.
– Люблю сваю справу, – падкрэслівае яна. – Па-ранейшаму цікава вырашаць складаныя задачы. Ёсць чаму вучыцца. Хочацца далей набірацца вопыту і пашыраць прафесійныя кампетэнцыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.