20 Февраля 2017

К математике способны в ШРР в Миорах

gazeta
  • 451

К математике способны в ШРР в МиорахУ раённым Цэнтры дзяцей і моладзі дзейнічае школа ранняга развіцця (ШРР) для дзяцей пяці-шасці гадоў. За некалькі месяцаў заняткаў нашы навучэнцы набылі ўжо пэўныя веды. Для выяўлення ў будучых першаклашак матэматычных навыкаў і ўменняў у мінулую суботу, 4 лютага, у Міёрскай базавай школе, дзе дзейнічае ШРР, адбыўся адкрыты занятак "Развівальныя гульні". На ім прысутнічалі і бацькі.

 

Распачалі размінкай: прывіталі гасцей, "пабудзілі" арганізм, каб працаваць далей на поўную моц, і прыступілі да выканання заданняў. Перш-наперш прапанавалася палічыць у прамым і адваротным парадку, вызначыць знаходжанне лікаў у радзе: "за", "перад", "паміж". З каверзным пытаннем хутчэй за ўсіх справілася Кацярына Федуковіч.


К математике способны в ШРР в МиорахУ другім заданні дзеці правяралі рассяленне лікаў у доміку, дзе жыве "5". Такім чынам замацоўваўся склад ліку. Далей працавалі над паняццямі "больш-менш", "справа-злева", з геаметрычнымі фігурамі, параўноўвалі лікі, выконвалі практыкаванне на ўважлівасць.
Складаным для маленькіх вучняў аказалася заданне на вызначэнне колькасці трохвугольнікаў (у фігуры на здымку), толькі не для Валянціна Лаўніка і Соф'і Ерафеевай. Яны вельмі хутка ўбачылі і налічылі восем трохвугольнікаў. А вы колькі налічыце?


Добрыя веды прадэманстравалі ўсе навучэнцы. Старанна працавалі Аліна Арсоба, Кірыл Гіржда, Аксана Таропіна. На жаль, адсутнічаў па хваробе Елісей Станкевіч. Хлопчык таксама адказна ставіцца да заняткаў, набывае дасканалыя веды. Бацькі, якія знайшлі час пацікавіцца справамі сваіх дзяцей, здаецца, засталіся задаволеныя.


Алена СУШКО.

← Предыдущая

Инспекция МНС напоминает о возможности использования сервиса «Личный кабинет плательщика»

Назад к списку
Следующая →

Отчетная конференция для людей с непростыми судьбами

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]