Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Новые требования в области кибербезопасности начнут действовать с 1 июля. Поясняем новации
Происшествия: Вы наверняка их пробовали: в Беларуси запретили популярные роллы
Актуально: Школы и гимназии Беларуси начинают прием детей в первые классы
Актуально: Выпускные вечера для 11-классников пройдут сегодня в Беларуси
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Ахова аб’ектаў і грамадскага парадку ў райцэнтры – асноўны прафесійны абавязак міліцыянера групы затрымання Міёрскага аддзялення аховы старшыны Сяргея ВІШНЕЎСКАГА. З мінулага года нагрузка павялічылася. З вучэбнага цэнтра Дэпартамента аховы МУС у вёсцы Гаране Сяргей вярнуўся міліцыянерам-кінолагам. Прызнаецца, што гэта была яго адна з запаветных мар. Выдатна склаліся абставіны: у штат супрацоўнікаў запатрабавалася такая адзінка.
У працоўных клопатах
Сяргей з тых землякоў, якія тут нарадзіліся, і тут сталі запатрабаваны. Родам з Камянполля. Тут жа скончыў пачатковую школу. Прадоўжыў адукацыю ў СШ № 2. Пасля адзінаццацігодкі паступіў у Лепельскі аграрна-тэхнічны каледж на спецыяльнасць «Меліярацыя і водная гаспадарка». Атрымаў адукацыю тэхніка-гідратэхніка. Як расказвае Сяргей, вучыцца далей не збіраўся, хутка павінны былі забраць у армію, таму ў ваенкамат пайшоў, не чакаючы прымусу.
Служыў у войску спецыяльных аперацый у Мар’інай Горцы ў пятай асобнай брыгадзе спецпрызначэння. Прыгадвае гэты час цікавым і не складаным. Ужо па яго заканчэнні маладым вайскоўцам паступалі прапановы на службу ў розных вайсковых падраздзяленнях. Сяргей перабіраў варыянты, але вырашыў вярнуцца дадому, дзе ўсё да драбніц вядома. Радавым міліцыянерам уладкаваўся ў Міёрскае аддзялення аховы і адразу ў групу затрымання. Прайшоў вучэбку ў вёсцы Гаране пад Мінскам і праз тры месяцы перайшоў на пасаду вадзіцеля.
Першым службовым аўто стаў «ВАЗ-21112». У чысціні і спраўнасці захоўваў усе давераныя яму транспартныя сродкі. 10 гадоў адкалясіў па вуліцах горада і прыгарадных пунктах. Год таму адбыліся змены. Сяргей стаў міліцыянерам-кінолагам. Абавязкаў прыбавілася. Два разы на тыдзень трэніруе вернага чацвёраногага сябра Оціса, даглядае яго. Службовы сабака пры добрым гаспадары заўсёды гатовы да службы ў нарадзе. Оцісу тры гады, і стаж службы – год. За гэты час ён разам з гаспадаром і следча-аператыўнай групай РАУС два разы выязджаў на злачынствы.
Аднойчы Сяргей у складзе групы затрымання паўдзельнічаў у расследаванні даволі гучнай для нашага горада справе – нападзенні на чалавека з разбоем. Паступіў сігнал аб здарэнні, а ўжо праз некалькі хвілін злачынца затрымалі.
Справы сямейныя, захапленні асабістыя
У Сяргея і Аксаны шматдзетная сям’я – выхоўваюць чацвёра дзяцей. Аляксей і Ягор ужо другакласнікі СШ № 2, Караліна наведвае дзіцячы яслі-сад № 2, а Віялета пакуль дома з мамай. Вялікая сям’я патрабуе і шмат клопату. Аднак справы сямейныя заўсёды чаргуюцца з добрым адпачынкам. На святы і выхадныя наведваюць то адных, то другіх дзядуль і бабуль. У цёплую пару вольны час праводзяць на прыродзе ці ў цікавых для дзяцей месцах, напрыклад, «Лясной казцы» ў Верхнядзвінску. Забавы для дзяцей – неад’емны складнік у падарожжы.
У вольны час любіць старшына Сяргей парыбачыць. Аднолькава падабаецца яму гэты промысел як улетку, так і зімой. Падпісаны на навіны групы УКантакце «Рыбачим на Миорщине», а таму заўсёды ў курсе мясцовых рыбалоўных спраў. Акрамя гэтага ўваходзіць у грамадскае аб’яднанне «Паляўнічых і рыбаловаў». Служба ў ахове патрабуе добрай фізічнай падрыхоўкі. У гэтым плане Сяргей аддае перавагу футболу. Трэніруецца не толькі з калегамі з аддзялення, але і з гарадской камандай.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Фота аўтара і з архіва сям’і ВІШНЕЎСКІХ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.