Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Экономика: В Беларуси на 1 сентября открыто 156,3 тыс. депозитных счетов по программе "Семейный капитал"
Экономика: В чем опасность скрытой заработной платы
Общество: Суммы арендной платы выставлены в ЕРИП
Профилактика: С 12 сентября ГАИ проводит профилактическое мероприятие, направленное на предупреждение ДТП с участием несовершеннолетних
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Папярэдняе вывучэнне пераваг выпускнікоў школ Глыбоцкага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага, Міёрскага раёнаў пры выбары прафесіі, тэлефонныя званкі ад бацькоў, папулярнасць сайта і афіцыйнай групы «УКантакце» сведчаць пра высокую цікавасць да Глыбоцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя. Пра гэта паведаміла метадыст, адказны сакратар прыёмнай камісіі навучальнай установы Вольга БАХІР. Для чытачоў раённай газеты распыталі падрабязней, якія адукацыйныя і адпачынкавыя запыты рэалізуюць тут у новым 2021/2022 навучальным годзе.
Вольга Іванаўна, на што арыентуецца Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй пры вызначэнні пераліку кваліфікацый?
– Перш за ўсё, звяртаем увагу на запатрабаванасць прафесій у народнай гаспадарцы, таму захоўваем нашы традыцыйныя накірункі, укараняем новыя. Пры гэтым зыходзім са сваёй навучальна-метадычнай і матэрыяльнай базы. Цяпер вялікім попытам карыстаюцца вадзіцелі аўтамабіляў катэгорыі «С», трактарысты-машыністы сельгасвытворчасці катэгорый «А», «В», «D», машыністы экскаватара чацвёртага разраду. Важна, што пасля заканчэння нашай навучальнай установы ёсць магчымасць атрымаць вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі «В» бясплатна.
Адгукаемся на запыты прадпрыемстваў і арганізацый Глыбоцкага і суседніх раёнаў. У сувязі з гэтым уводзім новыя кваліфікацыі: сацыяльны работнік, абвалоўшчык мяса, жылоўшчык мяса і субпрадуктаў. Па-ранейшаму можна вывучыцца на прадаўца, швачку. Як паказвае практыка, шэраг спецыяльнасцей, якія традыцыйна прапануе ліцэй, зноў набывае папулярнасць. З развіццём паслуг грамадскага харчавання, турызму, аграсядзіб становіцца запатрабаванай прафесія повара, пра што сведчыць ціка- васць з боку арганізацый-заказчыкаў кадраў. Многія нашы выпускнікі працаўладкаваліся ў санаторна-курортныя комплексы, у ліку якіх «Пліса», «Лясное», у рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі», нацыянальны дзіцячы агульнаадукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня», кафэ «Неон» і «СушиWOK», у іншыя аб’екты грамадскага харчавання. Сёлета вялікі попыт на вадзіцеляў катэгорыі «С», повараў, машыністаў экскаватара.
Падрыхтоўка будучых спецыялістаў рабочых прафесій у ліцэі вядзецца на высокім узроўні.
У чым асаблівасці вашай установы? Чаму раіце менавіта на ёй спыніць свой выбар?
– Спецыяльнасці адпавядаюць запытам часу. У нас працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі і майстры вытворчага навучання, якія любяць сваю прафесію і маюць багаты вопыт. Ліцэй уключаны ў рэалізацыю рэспубліканскага эксперыментальнага праекта «Апрабацыя вучэбна-метадычнай мадэлі развіцця навыкаў прадпрымальнасці і фінансавай граматнасці ў навучэнцаў устаноў прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі», у ходзе якога вывучаецца эфектыўны вопыт вядзення бізнесу.
Пастаянна развіваецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстановы. У перыяд з 2018-га па 2020-ы гады праведзены капітальны рамонт вучэбнага корпусу № 3, адрамантаваны кабінеты, лабараторыі, калідоры, класы і лесвічныя пляцоўкі. За кошт бюджэтных сродкаў набылі два трактары Беларус-1221, грузавы вучэбны ГАЗ-САЗ 35071, параканвектамат, смажачную шафу, мульціборд, інтэрактыўную дошку, наборы інструментаў, апырсквальнік для апрацоўкі сельгаскультур, аўтамабільны прычэп, дзве мотакасы, набор музычнай апаратуры, праграмныя комплексы па вывучэнні Правіл дарожнага руху, гаруча-змазачныя матэрыялы.
У якасці спонсарскай дапамогі атрымалі Беларус-2022 і Беларус-3022, збожжаўборачны камбайн КЗС-10, якія папоўнілі лабараторыю, дзе вывучаюць устройства трактараў і самаходных машын. Працуем у цесным кантакце з малочна-кансервавым заводам і мясакамбінатам, камбікормавым заводам, сельгаспрадпрыемствамі Глыбоцкага раёна, якія зацікаўлены ў гарантаваным папаўненні працоўных калектываў маладымі кадрамі. Добрым варыянтам можна назваць навучанне па мэтавым накіраванні. Гэта не толькі гарантуе працаўладкаванне, але і штомесячныя выплаты ў перыяд вучобы ў суме чатырох базавых велічынь.
Перавагі ліцэя і ў тым, што размешчаны ў тэрытарыяльна даступным месцы: транспартныя зносіны добрыя, затраты на праезд мінімальныя. Іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат з сучаснымі ўмовамі пражывання. Ліцэісты, якія паступілі да нас пасля заканчэння дзевяці класаў, атрымліваюць бясплатныя абеды, з малазабяспечаных сем’яў – бясплатнае трохразовае харчаванне. Дзецям, што вучацца на аснове агульнай сярэдняй адукацыі, выплачваем стыпендыю.
У ліцэі арганізавана насычанае карыснымі справамі жыццё. Створаны належныя ўмовы для развіцця інтэлектуальных, творчых, спартыўных здольнасцей, што пацвярджаюць былыя выхаванцы ўстановы. Якія апошнія дасягненні можна назваць у ліку галоўных?
– Актыўна і паспяхова нашы ліцэісты выступаюць на раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемствах розных накірункаў. Традыцыйна паддаецца нам конкурс прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus», дзе на абласным этапе сёлета перамогу атрымаў трэцякурснік. Незабыўным застаўся фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі-2020», дзе старшыня аблвыканкама ўручыў падзяку і грашовую прэмію Аляксандру Талкачу.
Яшчэ творчы калектыў ліцэя распрацаваў бізнес-план па вырошчванні буякоў і заняў першае месца на раённым, абласным этапах рэспубліканскага інавацыйнага праекта «100 ідэй для Беларусі». На рэспубліканскім узроўні міжнароднай бізнес-гульні «Пачынаючы фермер» занялі першае месца, у гэтым месяцы будзем прадстаўлены на міжнародным этапе ў Расійскай Федэрацыі. Другакурснік Віктар Пашковіч адзначаны прэміяй у конкурсе відэаблогераў «Грошы маюць значэнне» Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Яркім адкрыццём 2020 года стала стварэнне ў ліцэі вакальна-інструментальнага ансамбля «NewDay», які ўжо праявіў сябе ў шматлікіх музычных выпрабаваннях. І гэта не поўны пералік дасягненняў нашай моладзі.
Дзе можна паглыбіць веды пасля заканчэння ліцэя?
– Па сістэме бесперапыннай адукацыі ў скарочаныя тэрміны можна прадоўжыць навучанне ў сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Гэта база дазваляе паспяхова паступаць у вну. Дарэчы, шматлікія сябры, родныя, знаёмыя навучаліся ў нашым ліцэі і сталі паспяховымі людзьмі, цудоўнымі спецыялістамі ўстаноў і прадпрыемстваў не толькі Глыбоцкага раёна. Праслаўляюць яго далёка за межамі краіны, вядуць прыватны бізнес.
Калі ўзнікла цікавасць да Глыбоцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, звяртайцеся непасрэдна да мяне, метадыста, адказнага сакратара прыёмнай камісіі Вольгі Іванаўны Бахір. Тэлефоны для даведак +375 (29) 291 19 89; 8 (02156) 5 01 84.
Наталія СТАНКЕВІЧ
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.