Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Беларусь относится к группе стран с высоким уровнем потребления алкоголя и проблемы пьянства и алкоголизма. А это серьезное препятствие на пути развития любого общества. По данным Всемирной организации здравоохранения, злоупотребление спиртными напитками находится на третьем месте среди причин смертности после сердечно-сосудистых и онкологических заболеваний. Их систематическое употребление снижает продолжительность жизни примерно на15-20 лет. Лица в нетрезвом состоянии совершают почти 40% всех преступлений, они - частые виновники дорожно-транспортных происшествий.
Беларусь адносіцца да групы краін з высокім узроўнем спажывання алкаголю і праблемы п’янства і алкагалізму. А гэта сур’ёзная перашкода на шляху развіцця любога грамадства. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, злоўжыванне спіртнымі напоямі знаходзіцца на трэцім месцы сярод прычын смяротнасці пасля сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў. Іх сістэматычнае ўжыванне змяншае працягласць жыцця прыкладна на 15-20 гадоў. Асобы ў нецвярозым стане ўчыняюць амаль 40 % усіх злачынстваў, яны – частыя віноўнікі дарожна-транспартных здарэнняў.
У 1975 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала алкаголь наркотыкам. Гэта значыць, чалавек, які п’е, знаходзіцца ў іх палоне. Ён шукае любую магчымасць, прапанову. А калі іх няма, п’е без нагоды.
Алкаголь не толькі ап’яняе, але і знішчальна ўздзейнічае на арганізм. Найбольш моцна пара жае нервовыя і клеткі печані. Першыя перастаюць цалкам ці часткова ўпрымаць, перапрацоўваць і перадаваць нервовыя імпульсы, у сувязі з чым назіраецца характэрная нячуласць, расстройства каардынацыі рухаў і ў асабліва цяжкіх выпадках – стан алкагольнай комы.
Калі алкаголь трапляе ў кроў, дзеянне спецыяльных ферментаў печані актывізуецца, яны імкнуцца хутчэй вызваліць арганізм ад гэтага яду. Але цалкам ён не распадаецца. Канцэнтрацыя яго ў крыві, якая выходзіць з печані, хоць і невялікая, але значна вышэйшая, чым пры нармальным стане арганізма. Каля 85 % алкаголю разбураецца, часткова акісляючыся да воцатнай кіслаты. Невялікая частка спірту акісляецца пад уплывам ферменту каталазы да воцатнага альдэгіду, што валодае ў 5-10 разоў мацнейшым наркатычным уздзеяннем, чым сам алкаголь. Здольнасць печані хутка спраўляцца з ядам не бязмежная. Развіваецца цыроз, і ён невылечны. Смяротнасць ад гэтага захворвання высокая.
Чым часцей чалавек п’е і чым вышэй градус напітка, тым слабей пашкоджаныя клеткі печані выконваюць сваё асноўнае прызначэнне – абясшкоджанне яду. Гіне ўсё больш нервовых клетак, пакутуюць інтэлект і памяць, зніжаецца працаздольнаць, з’яўляюцца розныя формы псіхічных расстройстваў. Гэтыя змяненні ў біяхімічных працэсах наступаюць не адразу, а развіваюцца паступова. Пры сістэматычным ужыванні
алкаголю зніжаецца ўстойлівасць арганізма да інфекцый, лекі не даюць належнага эфекту.
Моцна ўплывае алкаголь і на стрававальную сістэму. Ён прыгнятае дзейнасць падстраўнікавай залозы і раздражняе страўнік, паніжае канцэнтрацыю інсуліну ў крыві, павышае кіслотнасць страўнікавага соку. Пашкоджвае і ныркі, праз якія часткова выводзіцца з арганізма. Выдзяленне алкагольных пароў праз лёгкія закранае дыхальныя шляхі. Такім чынам хутка развіваюцца эмфізэма і фіброз лёгкіх – незваротныя працэсы. Цяжкія паражэнні крывяных клетак звязаны з таксічным уздзеяннем алкаголю на касцёвы мозг. Вучоныя даказалі, што алкаголь выклікае хоць і кароткачасовую, але павышаную згусальнасць крыві і празмернае ўтварэнне тромбаў, што можа мець небяспечныя наступствы для арганізма. І гэта толькі невялікая частка з усіх магчымых неспрыяльных уздзеянняў алкаголю на чалавека.
Будзьце ўважлівыя да сябе і асцярожныя. Калі ўзніклі праблемы з алкаголем – імкніцеся справіцца з імі самастойна або з дапамогай урача.
Вольга КРУК, урач-нарколаг ЦРБ.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.