22 Января 2021

Ольга Устинович из Нового Погоста: 17 лет вместе с районкой!

gazeta
  • 635

 Вольга Усціновіч працуе ў Новапагосцкай школе. Занята на пасадзе намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце, вядзе ўрокі нямецкай мовы. Тэму «Сродкі масавай інфармацыі» вывучае з дзецьмі на прыкладзе замежных выданняў, якія захоўвае са студэнцкай пары, і сучасных нумароў раённай газеты. Дома ў вольны час чытае раёнку для душы.

 

Выпісваць і чытаць раённую газету для сям’і Аляксандра і Вольгі Усціновічаў – такая ж натуральная і прыемная рэч, як піць раніцай каву ці чай, гуляць на свежым паветры, сустракацца з роднымі і сябрамі. Яшчэ ў падпісным квітку значацца «Настаўніцкая газета» і «Віцебскія весткі». Свежую перыёдыку муж і жонка чытаюць за сталом разам з маці Верай Сямёнаўнай. Часам далучаецца сын-дзевяцікласнік Віталь, каб знайсці ў раённым выданні навіны для школьнай гадзіны інфармавання. Рубрыка «Падзеі і факты» для вучня – самае тое. Коратка, змястоўна і пазнавальна.

 
– Школьніцай я таксама шукала ў раёнцы навіны на ўрок. Бацькі выпісвалі газету пастаянна. Прадаўжаю традыцыю ў сваёй сям’і, – гаворыць Вольга Вайцехаўна. – Хочацца ведаць пра тое, што адбываецца на Міёршчыне. Раённая газета – надзейная крыніца інфармацыі. Прыемна чытаць у матэрыялах знаёмыя прозвішчы, бачыць на фотаздымках родных, сяброў, калег. Мяне ў першую чаргу цікавіць інфармацыя са сферы адукацыі. Звяртаю ўвагу на матэрыялы пра творчых людзей і прафесіяналаў сваёй справы. Увогуле публікацыі ў газеце разнастайныя, на любы густ.

 
Пра Вольгу Усціновіч мы расказваем не ўпершыню. У 2017 годзе захопленая сваёй справай педагог, клапатлівая жонка і маці, дбайная гаспадыня, чый падворак летам красуе кветкамі, аматарка актыўнага адпачынку стала лаўрэатам абласной прэміі імя Героя Савецкая Саюза
З. М. Тусналобавай-Марчанка. Газету з той публікацыяй захоўвае ў сямейным архіве разам з іншымі нумарамі «Міёрскіх навін», дзе ўпамінаецца пра родных і блізкіх, пра Новапагосцкую школу, куды прыехала ў 2000 годзе па размеркаванні і засталася. Вядзе асабісты газетны летапіс з 2004-га.

 
– Першай змясціла ў файл газету са сваёй публікацыяй пра школьнае мерапрыемства. Папоўніў архіў сёлетні нумар раёнкі за 9 студзеня. У матэрыяле пра ільнозавод узгадалі і маю маці – майстра Любоў Цвячкоўскую, – расказвае Вольга. – Прачытаныя нумары збіраем для маміных сясцёр. Адна жыве ў Валгаградзе, другая ў Гродна, трэцяя ў Расонскім раёне. Калі прыязджаюць у госці, просяць раённую газету пачытаць. Ім цікава, што адбываецца ў родных мясцінах.

 
Падпісана Вольга на нашу суполку «УКантакце», дзе навіны з’яўляюцца хутчэй. Аднак бліжэй друкаваны варыянт. Можна няспешна гартаць старонкі, разглядаючы яркія цікавыя фотаздымкі, прабягаць вачыма па рубрыках і загалоўках, адзначаючы матэрыялы, якія варта прачытаць. Гэта прыемна і натуральна, як піць раніцай каву ці чай.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА і з асабістага архіва Вольгі УСЦІНОВІЧ.

← Предыдущая

Как медалист СШ № 3 выбрал БГУИР

Назад к списку
Следующая →

Миорский отдел образования подвел итоги смотра-конкурса на лучшее благоустройство и озеленение учебных заведений

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]