04 Декабря 2025

Электробезопасность в отопительный сезон: как избежать опасностей

gazeta
  • 821

 У асенне-зімовы перыяд разам з пячным і цэнтралізаваным ацяпленнем жылых і іншых памяшканняў часта выкарыстоўваюць і воданагравальныя прыборы. Яны простыя і зручныя ў абыходжанні, здаюцца бяскрыўднымі, але пры незахаванні пэўных умоў і мер бяспекі могуць даставіць нямала праблем. Каб пазбегнуць іх, неабходна прытрымлівацца правіл:

v  забаронена выкарыстоўваць самаробныя воданагравальнікі;

v  нельга карыстацца правадамі і кабелямі з пашко-

джанай або той, што страціла свае ахоўныя ўласцівасці, ізаляцыяй, а таксама наладжваць часовыя электраправодкі для падключэння воданагравальных прыбораў.

Выявілі прыкметы няспраўнасці абагравальніка – неадкладна адключыце яго ад электрасеткі. Пры іскрэнні ці аплаўленні праводкі выкруціце пробкі ці аўтаматычныя выключальнікі. Рамонт электраабагравальніка варта давяраць толькі спецыялізаваным майстэрням, а аднаўленне электраправодкі ці яе замену – кваліфікаванаму электратэхнічнаму персаналу.

Рэкамендацыі па электрабяспецы пры эксплуатацыі падаўжальнікаў:

v  падаўжальнік павінен быць толькі завадской вытворчасці, шнуры і кабелі гнуткія, з двайной ізаляцыяй, без скрутак, зрошчванняў і іншых часовых злучэнняў;

v  забаронена выкарыстоўваць самаробныя падаўжальнікі і тыя, дзе пашкоджаная ці растрэсканая ізаляцыя, корпусы разетак і вілак;

v  забаронена разбіраць падаўжальнікі і рамантаваць іх штэпсельныя злучэнні пад напругай.

Ігнараванне правіл электрабяспекі – грэбаванне жыццём сваіх блізкіх і акружаючых, якое можа прывесці да непапраўных наступстваў. А іх захаванне – залог бяспекі пражывання ў нашых дамах і неад’емная частка святла, утульнасці і цяпла.

Аляксандр ЗАЙЦАЎ, начальнік энергагазінспекцыі.

 

← Предыдущая

В рамках Единого дня информирования Валерий Драбо встретился с трудовыми коллективами ОАО "Николаёвский" и Ситьковской БШ

Назад к списку
Следующая →

В Беларуси завершается приём документов на заочное обучение в сельскохозяйственные вузы

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]