29 Января 2026

Электробезопасность в быту: Незаменимый помощник – УЗО

gazeta
  • 1015

Для свайго камфорту ў доме ці кватэры мы акружаем сябе ўсемагчымымі электрычнымі прыборамі і апаратамі, не заўсёды ўлічваючы асаблівасці іх эксплуатацыі. Разам з тым многія з іх падключаць да электрасеткі неабходна з абавязковым далучэннем да ахоўнага РЕ-правадніка.

А як зрабіць гэта ў доме са старой двухправоднай сеткай? І ўвогуле, з часам ізаляцыя любога прыбора можа пашкоджвацца, у выніку чаго яго корпус аказваецца пад напругай. А эксплуатацыя электраабсталявання на вуліцы – гэта таксама асабліва небяспечныя ўмовы, бо маюць на ўвазе рызыку паражэння людзей электрычным токам.

Абараняе ад гэтага прыстасаванне ахоўнага адключэння (ПАА) – хутка дзеючы выключальнік. Яго ўсталяванне з намінальным адключаючым дыферэнцыяльным токам спрацоўвання да 30 мА з’яўляецца дадатковай мерай абароны і ад прамога дотыку ў выпадку недастатковасці ці адмовы асноўных відаў аховы. У аснове дзеяння прыбора ляжыць прынцып абмежавання працягласці працякання току праз цела чалавека пры дотыку яго да элементаў электраўстаноўкі, што знаходзіцца пад напругай. З усіх вядомых электраахоўных сродкаў ПАА найбольш эфектыўна абараняе чалавека ад паражэння электрычным токам нават пры прамым дотыку да токавядучых частак. Яго прымяненне таксама можа папярэдзіць узгаранні і пажары, якія ўзнікаюць у выніку працякання токаў уцечкі і кароткіх замыканняў, што развіваюцца з іх. Аднак работы ў электраўстаноўках павінен выконваць электратэхнічны персанал з адпаведнай кваліфікацыяй.

Згодна з будаўнічымі нормамі Рэспублікі Беларусь, якія ўстаўлёўваюць патрабаванні да зноў узводзімых і рэканструюемых сістэм электраабсталявання жылых і грамадскіх будынкаў, прымяненне прыстасавання ахоўнага адключэння абавязковае ў жылых памяшканнях для абароны ліній, якія сілкуюць:

v штэпсельныя злучальнікі знешняга прыстасавання і штэпсельныя разеткі ў асабліва небяспечных і памяшканнях з павышанай небяспекай паражэння электратокам;

v электрапрыёмнікі, якія манціруюць у ванных, душавых і парыльных памяшканнях;

v на ўчастках садовых таварыстваў штэпсельныя разеткі, электрапліты, электрапомпы і электраводанагравальнікі ў доміках, гаспадарчых пабудовах, убудаваных ці прыбудаваных гаражах;

v перасоўныя і стацыянарныя вагончыкі з месцамі пражывання, выкананыя з металу ці з металічным каркасам;

v электраправодкі ў дзеючым жылым фондзе з двухправоднымі групавымі сеткамі, якія не маюць ахоўнага РЕ-правадніка, асабліва пры дрэнным стане ізаляцыі электраправодкі.

Штогод здараюцца няшчасныя выпадкі не толькі з дарослымі, але і з дзецьмі, звязаныя з паражэннем электратокам у быце. Вінаватыя ў тым самастойны рамонт электрапрыбораў, дотык да адкрытых токавядучых частак і металічных корпусаў абсталявання, якія знаходзяцца пад напругай. Такія выпадкі прыводзяць да цяжкіх траўм, а часам і да смяротнага выніку.

Пераважныя прычыны няшчасных выпадкаў – грубыя парушэнні базавых прынцыпаў электрабяспекі. Прыстасаванне ахоўнага адключэння ў такіх выпадках павінна выканаць сваю функцыю, аднак не варта спадзявацца толькі на яго – трэба і самому быць уважлівым і асцярожным з электраабсталяваннем.

Валерый СЯЛІЦКІ,
інспектар энергагазінспекцыі.

← Предыдущая

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Назад к списку
Следующая →

О расширении перечня товаров, подлежащих прослеживаемости!

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]