18 Февраля 2026

О лечебно-трудовом профилактории (ЛТП) рассказывает судья суда Миорского района Вероника Кисляк

gazeta
  • 1362

Адно з асноўных мерапрыемстваў па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення, – накіраванне ў лячэбна-працоўны прафілакторый. У 2025 годзе суд Міёрскага раёна накіраваў у ЛПП 29 чалавек: 22 мужчын і сем жанчын. Большасць мужчын ва ўзросце ад 40 да 60 гадоў, якія не працуюць і не маюць пастаяннага даходу.

Лячэбна-працоўны прафілакторый – арганізацыя ў сістэме органаў унутраных спраў, створаная для прымусовай ізаляцыі і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі з абавязковым прыцягненнем да працы грамадзян, хворых на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксікаманію.

Згодна з артыкулам 4 Закона ад 4 студзеня 2010 года № 104-З «Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх», у ЛПП могуць накіроўваць грамадзян, якія:

?на працягу года два і больш разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў у стане алкагольнага ап’янення або выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьвальных рэчываў, былі папярэджаны пра магчымасць накіравання ў ЛПП і пасля на працягу года ўчынілі адміністрацыйнае правапарушэнне ў стане ап’янення, за што былі прыцягнуты да адказнасці, і ў якіх па выніках медагляду выяўлена (пацверджана) захворванне на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксікаманію;

?звярталіся па медыцынскую дапамогу ў сувязі з атручваннем, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьвальных рэчываў, былі папярэджаны пра магчымасць накіравання ў ЛПП і пасля на працягу года паўторна звярнуліся (паступілі) у арганізацыі аховы здароўя з той жа праблемай і ў якіх па выніках медагляду выяўлена (пацверджана) захворванне на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксікаманію.

Згодна з часткай 1 артыкула 8 Закона, грамадзянін можа быць накіраваны ў ЛПП на 12 месяцаў. Пры накіраванні ў трэці раз і больш – на 24 месяцы.

У ліку найбольш распаўсюджаных парушэнняў, звязаных з ужываннем алкаголю, знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення (артыкул 19.3 КаАП), сямейныя скандалы (арт. 10.1 КаАП), парушэнне правіл дарожнага руху (арт. 18.20 КаАП).

Злоўжыванне алкаголем вядзе да сур’ёзных наступстваў. Разам з тым можна самастойна прайсці лячэнне ад алкагольнай залежнасці і пазбегнуць накіравання ў ЛПП.

Вераніка КІСЛЯК,
суддзя суда Міёрскага раёна.

← Предыдущая

В рамках Единого дня информирования Валерий Драбо встретился с трудовыми коллективами ОАО "Николаёвский" и Ситьковской БШ

Назад к списку
Следующая →

Административную ответственность за пропаганду наркотиков планируют ввести в Беларуси

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]