05 Июня 2020

Благодарна медикам Алла Шендо из Грецких

gazeta
  • 572

 Ала Феафанаўна Шэнда з вёскі Грэцкія не раз звярталася ў рэдакцыю, каб падзякаваць медыкам. Пенсіянерка даглядае мужа, які трэці год не ўстае з ложка. Гэта патрабуе шмат фізічных і псіхалагічных намаганняў. Падтрымка і дапамога медработнікаў вельмі важныя для жанчыны. 

– У чарговы раз дзякую медыкам за тое, што яны заўсёды побач, – гаворыць Ала Феафанаўна. – Уважліва і з разуменнем ставіцца да нас участковы ўрач Вольга Піменава. Нярэдка сама тэлефануе, каб даведацца пра самаадчуванне хворага. У любое надвор’е прыязджае на веласіпедзе фельчар Чэраскага ФАПа Ірына Варонька, каб зрабіць уколы ці іншыя працэдуры. Ніколі доўга не чакаю хуткую дапамогу. Толькі набяру нумар – яны тут як тут.


Жадаю медработнікам моцнага здароўя, добрага летняга настрою і ўсяго найлепшага.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

В Миорском ТЦСОН прошла инфо-встреча «Беларусь против табака: здоровый маршрут»

Назад к списку
Следующая →

Тест по правилам безопасности составили в районном отделе по чрезвычайным ситуациям в Миорах

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]