24 Сентября 2018

Акция ко Дню борьбы с суицидами в Миорском ТЦСОН

gazeta
  • 426

Алена ВАРОНІНА.

Фота аўтара. 

10 верасня Сусветная арганізацыя аховы здароўя адзначала Дзень барацьбы з суіцыдамі. 

Імклівы рытм жыцця, напружанасць, стрэсы. Часам здаецца, што выйсця са складанай сітуацыі няма. Тады чалавек учыняе злачынства супраць уласнага жыцця. Чаму? Праблему абмеркавалі ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання з удзелам вучняў міёрскіх школ.

“Жыццё — гэта дар, вялікі дар, і той, хто яго не шануе, гэтага дару не заслугоўвае”, — працытавала словы Леанарда да Вінчы псіхолаг Ала Федарэц. Правяла традыцыйнае анкетаванне: школьнікі расказалі пра свае складаныя сітуацыі, як спраўляюцца з праблемамі.


Што такое жыццё? Маладыя лічаць па-рознаму: гэта казка, шчасце, радасць, часам сум. Толькі ад нас залежыць, чым мы яго напаўняем. Адмоўныя моманты змяняюцца станоўчымі. Трэба правільна рэагаваць на праблемы, не апускаць рукі. У такіх сітуацыях важная падтрымка людзей, якія побач: бацькоў, аднакласнікаў, святароў, псіхолагаў. Не адмаўляйцеся ад дапамогі!


Арганізацыя, якая заўсёды падтрымае і абароніць — Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа. Старшыня раённага аб’яднання Ганна Ліскова расказала, якія катастрофы могуць пагражаць Міёршчыне. Аднак дэвіз БТЧК — ніхто не застанецца сам-насам з бядой.


— Няважна, дзіця ты альбо дарослы, на табе адказнасць за тваё жыццё, — адзначыў пастар евангельскай царквы “Благодать” Валянцін Гоч.


Заклікаў паразважаць: уявіце, калі б у вас быў пульт ад жыцця. Памыліўся — пераматаў час і выправіў усё. Але ёсць учынкі, якія не вярнуць назад. Перш чым зрабіць крок, падумайце. Памятайце, што жыццё — гэта казка. Там бывае ўсялякае, аднак фінал заўсёды добры.


Прыкметы стрэсаў і як яны ўплываюць на здароўе прааналізавала ўрач-тэрапеўт раённай паліклінікі Таццяна Шымуковіч. Раіла быць фізічна актыўнымі, каб выпрацоўваць трываласць, звярнуць увагу на правільнае харчаванне. Запэўніла, што няма нічога ганебнага ў тым, каб папрасіць дапамогі ў псіхолага. Калі не хочацца дзяліцца — апішыце праблемы на паперы, потым спаліце ці парвіце яе.


Напрыканцы мерапрыемства школьнікі паглядзелі пазітыўны мультфільм пра баранчыка. Яго ідэя — шукаць ва ўсім пазітыў. Не заставацца з бядой адзін на адзін. Чорная паласа заўсёды змяняецца белай.


Тэрытарыяльны цэнтр прадастаўляе паслугу часовага прытулку. Калі здарылася бяда, аказаліся ў цяжкай сітуацыі, пацярпелі ад гвалту, тэхнагеннай катастрофы або ад дзеянняў, звязаных з гандлем людзьмі, звяртайцеся на адрас: г. Міёры, вул. Камуністычная, 36/2 або па нумарах 4 29 89, 4 21 44. Псіхалагічную падтрымку акажуць па тэлефоне даверу 4 21 44.

← Предыдущая

Золотая свадьба семьи Лавровых из д. Александрово

Назад к списку
Следующая →

На Миорщине пройдёт республиканская акция "Предупредим инфаркт миокарда"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]