Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет
Общество: Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси
Актуально: В Китае разработали летающий спасательный круг с автономной системой навигации
Происшествия: При проведении спецмероприятий витебские таможенники установили два факта незаконного ввоза товаров из России
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
У пачатку года, 3 студзеня, праводзілася спартакіяда сярод работнікаў устаноў адукацыі раёна па пяці відах спорту. Пакуль вучні адпачывалі на канікулах, дарослыя прапагандавалі здаровы лад жыцця, выяўлялі мацнейшых і выпрабоўвалі сілы ў валейболе, дартсе, шашках, шахматах і настольным тэнісе. Праводзіліся спаборніцтвы ў СШ №2 і №3.
У дартсе першынствавала каманда СШ №3, другое месца за Слабадской д/с-БШ, а на трэцім аказалася Узёнская СШ. У асабістым заліку па гэтым відзе сярод мужчын самым трапным аказаўся Міхаіл Сушко (СШ №3), другую пазіцыю падзялілі Іван Гіржда (Дзісенская СШ) і Мікалай Шчарбіцкі (Слабадская БШ), а на трэцяй Яўген Вішнеўскі (Мілашоўская БШ). Сярод жанчын першае месца заняла Валянціна Рудзёнак (СШ №2), другое — Іна Талапіла (Даўгінаўская БШ), а трэцяе падзялілі Таісія Шокель (Дварнасельская СШ) і Ала Лагун (Туркоўская СШ).
На жаль, зменшылася ў параўнанні з мінулым годам колькасць зборных ад школ раёна па валейболе, сёлета на спартакіядзе выступіла на дзве менш — дзевяць. Зноў першае месца заваявалі работнікі адукацыі з СШ №3, ім уступілі калегі з СШ №2, на трэцім месцы апынулася каманда Дварнасельскай СШ, а чацвёртае дасталася СШ №1.
Праводзіліся і інтэлектуальныя іспыты-гульні: шашкі, шахматы і настольны тэніс. У асабістых заліках па шашках прызавыя месцы занялі сярод мужчын: 1. Уладзімір Цітовіч (Туркоўская СШ), 2. Юрый Рачыцкі (СШ №3), 3. Валянцін Кодзіс (Дварнасельская СШ); сярод жанчын: 1. Еўфрасіння Рагачэўская (Слабадская СШ), 2. Алена Лапіцкая (Туркоўская СШ), 3. Алена Шамшур (Сіцькоўская СШ). Камандныя вынікі: 1. Туркоўская СШ, 2. СШ №3, 3. Слабадская БШ.
Лепшыя па шахматах сярод мужчын: 1. Міхаіл Лонскі (Узмёнская СШ), 2. Уладзімір Пухальскі (СШ №2), 3. Антон Ермалёнак (СШ №3); сярод жанчын: 1. Рыта Машарава (Чапукоўская СШ), 2. Вольга Марцілёнак (Мілашоўская БШ), 3. Таісія Шокель (Дварнасельская СШ). Першае месца сярод каманд заняла Чапукоўская СШ, другое дасталася шахматыстам СШ №2, а трэцяе заняла Слабадская БШ.
У настольным тэнісе мацнейшыя сярод мужчын у асабістым першынстве Леанід Мятла (СШ №2), Аляксей Сіўко (СШ №2), Аляксандр Кляшчонак (Дварнасельская СШ); сярод жанчын — Валянціна Рудзёнак (СШ №2), Вольга Міна (Мілашоўская БШ), Марыя Цвячкоўская (Дварнасельская СШ). Камандныя заслугі размеркаваліся наступным чынам: 1. СШ №2, 2. Дварнасельская СШ, 3. Узмёнская СШ.
У складзе аргкамітэта былі начальнік аддзела адукацыі В. А. Драба, старшыня РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі А. Р. Фёдарава і дырэктары СШ № 2 і СШ №3 — В. Ч. Кашкур і В. Г. Атрошка. За спаборніцтвамі сачыла судзейская калегія—галоўны спецыяліст аддзела адукацыі С. Л. Пальчэх, інжынер-праграміст Д. А. Хрол, настаўнікі СШ №2 і СШ №3 — Я. В. Паўлоўскі, А. С. Грыгаровіч і М. П. Сушко.
Па выніках усіх відаў стабільна лідарства трымае вось ужо трэці год каманда СШ №2. Пацвердзілі сваё мінулагодняе “сярэбранае” месца работнікі СШ №3. На трэцюю прыступку — а ў мінулым былі на пятай — падняліся спартсмены Слабадской БШ. Добра выступілі на спартакіядзе Узмёнская СШ, Дварнасельская СШ і Мілашоўская БШ. Далей камандныя месцы размеркаваліся ў наступнай паслядоўнасці: Новапагосцкая СШ, Дзісенская СШ, Туркоўская СШ, СШ №1, Чапукоўская СШ і Сіцькоўская СШ.
На здымках: «Выпрабаванне» шахматамі; валейбольная каманда СШ №3.
Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.