Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
Официально: Глеб Лапицкий назначен начальником управления культуры Витебского облисполкома
Калі на гадзінніку 23.00, то дзеці павінны быць дома. Інакш іх бацькам пагражае штраф да дзвюх базавых велічынь у адпаведнасці з артыкулам 17.13 КоАП РБ. На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх на гэтую тэму гаварылі шмат. А каб дзеці з павагай адносіліся да сваіх бацькоў, іх выхаваннем трэба займацца з самага ранняга маленства.
Час дадому
"Сёння мы павінны пакараць вашых бацькоў", — гавораць дзвюм пятнаццацігадовым дзяўчатам. Адна з іх яшчэ школьніца, другая — навучэнка ліцэя. Пацікавіліся ў старшакласніцы пра паспяховасць: "Як вучышся?" — "Так... Сярэдні бал 3,4". Відаць, вучоба па-за сферай інтарэсаў. Пасля 23 гадзін дзяўчаты праводзілі час у кампаніі маладых людзей, за што і трапілі на камісію. Адной з іх бацька тэлефанаваў на мабільны і загадваў ісці дадому, але для яе гэта было пустым гукам. Пакуль што бацькоў вырашылі папярэдзіць. Калі сітуацыя паўторыцца, давядзецца плаціць штраф.
***
Рамантычная прагулка вясенняй ноччу прывяла двух закаханых на камісію. Хлопец з дзяўчынай сябруюць даўно, у ліцэі разам вучацца. Прыкладна ля гадзіны ночы міліцыя спыніла іх на вуліцы. На першы раз абышліся папярэджаннем, а маладым людзям параілі позні час праводзіць дома.
За рулём непаўналетні
Прычым у нецвярозым стане. Пятнаццацігадовы Д. быў затрыманы раніцай за рулём машыны. Катаўся на бацькоўскім аўтамабілі. "Табе піць можна?" — спыталі ў юнага аўтааматара. — "У якім сэнсе? Па стане здароўя?" — "Ды не, па стане ўзросту…" За падобнае правапарушэнне артыкул 18.16 КоАП РБ прадугледжвае штраф ад 15 да 30 базавых велічынь. Паколькі парушальнік непаўналетні, фінансавае пакаранне меншае-5 базавых, але пастаноўка на ўлік да ўрача-нарколага і ў ІСН могуць не лепшым чынам паўплываць на яго прафесійную будучыню.
Калі мамы няма дома
І зусім не на рабоце прападае маладая прыгожая жанчына, бо нідзе не працуе. Пакінуўшы трохгадовую дачушку на бабулю, Н. бавіць час у кампаніях сваіх знаёмых. "Будзем ад дзіцяці адмаўляцца?" — "Не. Дзяўчынка мне патрэбна, я не хачу ад яе адмаўляцца". У чарговы раз Н. запэўніла, што знайшла работу, трэба толькі медагляд прайсці. Жанчыне далі час падумаць пра тое, што для яе важней.
Вучыцца ці працаваць
Такое пытанне ўзнікла ў пятнаццацігадовага П. Хлопец вучыцца ў ліцэі, аднак на занятках амаль не з'яўляецца. Прычына ў тым, што не складваюцца адносіны з іншымі навучэнцамі. Па словах маці, аднойчы прыехаў дадому з сінякамі. Выйсце з сітуацыі бачыць у тым, каб пакінуць вучобу і пайсці працаваць у ААТ па месцы жыхарства. Але ж і пэўную спецыяльнасць атрымаць трэба. Юнаку прапанавалі пазней запісацца на курсы трактарыстаў, што праводзяцца ў райцэнтры.
Кацярына СУРАВЕЦ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.