04 Августа 2026

Команда мясокомбината представила Миорщину на областных соревнованиях

gazeta
  • 5745

 

Каманда мясакамбіната ў ліпені прадставіла Міёршчыну на ХІХ абласных спаборніцтвах санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны санітарнай дружыны.

Спаборніцтвы праходзілі ў Шумілінскім раёне і сабралі 23 каманды. Праверка экіпіроўкі, навыкі па аказанні першай дапамогі, работа ў ачагах камбінаванага, хімічнага паражэнняў, інфекцыйнага захворвання – ва ўсім гэтым дэманстравалі веды і спрыт удзельнікі. У міярчан 14-е месца.

– Мы ў залатой сярэдзіне, – падкрэслівае інспектар па ахове працы і адна са звеннявых дружыны Ірына Гайлеш. – Усяго ў дружыне 14 удзельнікаў і чатыры звёны. Таксама звеннявыя Пётр Акачонак, Ігар Аніська, Юрый Радзішэвіч. Узначальвае нашу санітарную дружыну Анатоль Немянёнак. У такім складзе ў абласных спаборніцтвах прынялі ўдзел у пяты раз.

Увогуле гэта даўняя традыцыя. У архіве прадпрыемства захоўваюцца ўзнагароды за 1979-ы, 80-я гады. На раённых спаборніцтвах сандружына мясакамбіната не раз была ў лідарах.
Суправаджаў каманду супрацоўнік РАНС Аляксандр Ліманоўскі. За дапамогу ў падрыхтоўцы да чарговых спаборніцтваў удзячны раённаму цэнтру гігіены і эпідэміялогіі і старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвогана Крыжа Ганне Лісковай

← Предыдущая

Наталья Белевич из д. Чепуки - старейшина и главный бухгалтер

Назад к списку
Следующая →

Людзям патрэбна ўпэўненасць у год якасці

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]