18 Сентября 2013

Экологический музей и новые кружки

gazeta
  • 465

У дзісенскім філіяле Цэнтра дзяцей і моладзі навучальны год пачаўся з адкрыцця экалагічнага музея і новых гурткоў па інтарэсах.

 

Першымі гасцямі музея сталі наведвальнікі і педагогі ўстановы. Многія з іх прымалі актыўны ўдзел у яго стварэнні. Афармленне памяшкання і збор экспанатаў вяліся ў мінулым навучальным годзе. У музеі можна бліжэй пазнаёміцца з флорай і фаўнай нашай мясцовасці, дакрануцца рукой да некаторых птушак і жывёл (праўда, штучных), палюбавацца створанымі экспазіцыямі.

 

Пакуль што пэўныя цяжкасці ў дзейнасці музея стварае рамонт даху будынка, дзе размешчаны Цэнтр дзяцей і моладзі. Аднак дырэктар філіяла В. А. Смаршчок упэўніла, што аматараў прыроды гасцінна прымуць у музеі і цяпер.

Паведаміла Вольга Аляксандраўна пра новыя гурткі, што дзейнічаюць з гэтага года. Хлопчыкаў павінна зацікавіць "Мадэляванне і канструяванне", для дзяўчынак — лепка з цеста, для інтэлектуалаў — гурток "Што? Дзе? Калі?". Працягваюць работу гурткі рознай накіраванасці, якія працавалі ў мінулым навучальным годзе. Па нумары 3 73 46 можна атрымаць падрабязную інфармацыю.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

← Предыдущая

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Назад к списку
Следующая →

"Люди у нас должны быть здоровыми"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]