12 Декабря 2018

Сколько мотыля можно ловить?

gazeta
  • 512

 Часта пытаюцца, якія абмежаванні і забароны дзейнічаюць пры здабычы лічынак матыля (хіранамід). Адказвае намеснік начальніка Браслаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім ЖУРАЎСКІ.

— Працэдура рэгламентуецца Правіламі здабычы, нарыхтоўкі і (ці) закупкі дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб’ектаў палявання і рыбалоўства, зацверджанымі Пастановай савета міністраў ад 2 чэрвеня 2006 г. №699 (са змяненнямі і дапаўненнямі).
У асабістых мэтах дазволена здабыча не больш за 0,1 кілаграма лічынак матыля ў суткі на чалавека. Для гэтага можна выкарыстоўваць сачкі і рамкі любых мадыфікацый. Забаронена здабываць лічынкі матыля ў Віцебскай вобласці з 10 красавіка да 8 чэрвеня.

Фота для ілюстрацыі. 

← Предыдущая

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Назад к списку
Следующая →

"Чудеса умелых рук" 15 человек Миорского края отмечен в номинациях

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]