Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
У Міёрскай дзіцячай школе мастацтваў дзеці могуць знайсці для сябе занятак па душы, пад кіраўніцтвам таленавітых педагогаў атрымаць карысныя навыкі. На музычным, мастацкім і харэаграфічным аддзяленнях у гэтым годзе навучаецца 295 выхаванцаў. Яны прымаюць удзел у канцэртах, перамагаюць у конкурсах. Словам, вядуць насычанае творчае жыццё, якое ўсебакова развівае асобу школьніка.
Міёрская дзіцячая школа мастацтваў бярэ пачатак з 1967 года, тады называлася музычнай. Пад кіраўніцтвам дырэктара Фёдара Ягоравіча Новікава заняткі вялі Галіна Іванаўна Петрачэнка, Эдуард Францавіч Таўкінь, Іраіда Пятроўна Дзерынг.
У сучасным калектыве 23 педагогі. Школа мастацтваў мае філіялы ў Дзісне (загадчык Галіна Леанідаўна Мядзелец) і Язне (Анастасія Міхайлаўна Бурштэйн), інструментальныя педкласы ігры на баяне ў Чапуках (выкладчык Таццяна Уладзіміраўна Званская) і Павяцці (Галіна Пятроўна Бунта). Студыю эстэтычнага выхавання могуць наведваць школьнікі незалежна ад узросту і часу навучальнага года, малодшыя — для вызначэння з родам заняткаў, старэйшыя — для падрыхтоўкі да экзаменаў.
З 2006-га дырэктар школы — Баляслаў Часлававіч Чарняўскі. Ён да любога пытання падыходзіць з увагай і няспешнасцю, да сваіх падначаленых ставіцца з павагай. Сам выкладае на мастацкім аддзяленні з 1991 года.
Завуч — Жанна Валер'еўна Каськевіч. Вядзе клас фартэпіяна, запатрабаваны піяніст, удзельнічае ў эстрадным калектыве, канцэртмайстар школьнага хору.
Творчыя калектывы ДШМ абараняюць гонар раёна ў мерапрыемствах і конкурсах разнастастайных узроўняў. Узорным аркестрам баянаў і акардэонаў кіруе амаль 30 гадоў Ігар Уладзіміравіч Лавец. Ён пераняў эстафету ад М.Р. Далгалёва. Першая назва — аркестр народных інструментаў. Калектыў — удзельнік фестываляў народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік" у Паставах, неаднаразовы прызёр абласных конкурсаў сярод узорных аркестраў, выступае на канцэртных пляцоўках горада і школ. Колькасны склад калектыву кожны год крыху мяняецца, але заўсёды налічвае каля 40 чалавек. Падзеяй для школы і аркестра стала прысваенне яму ў 2002-ім звання ўзорнага.
Ужо 5 гадоў інструментальны квінтэт вядзе Ігар Віктаравіч Бунта. Заснавальнікам быў Алег Генадзьевіч Драба. На народных інструментах іграюць Алена Ула-дзіміраўна Стома, Вячаслаў Расціслававіч Адзінец, Жанна Валер'еўна Каськевіч, Антоній Казіміравіч Блажэвіч. Яны — удзельнікі фестывалю "Звіняць цымбалы і гармонік", абласных Дажынак, рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.
Працяг у “МН” №79.
Алена БАСІКІРСКАЯ.
На фотаздымках: узорны аркестр баянаў і акардэонаў, інструментальны квінтэт выкладчыкаў.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.