Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Як зберагчы веласіпед ад замахаў зладзеяў, расказаў участковы інспектар міліцыі Андрэй ТАЛАПІЛА:
– У апошнія гады на тэрыторыі раёна рэгіструецца ўсё больш фактаў крадзяжоў веласіпедаў. Галоўным чынам гэта звязана з павелічэннем іх колькасці, паболела і грамадзян, якія шукаюць лёгкай нажывы.
Веласіпеды даволі дарагія, пры гэтым іх нярэдка нядбайна захоўваюць: пакідаюць без нагляду, непрышпіленымі або зачыненымі такім замком, што можна ўскрыць голымі рукамі. Наўрад ці ёсць іншая маёмасць аналагічнага кошту, да якой бы ставіліся так жа бестурботна.
У большасці выпадкаў самі людзі ствараюць ідэальныя ўмовы для крадзяжу. Каб не страціць сваю маёмасць, рэкамендуем:
v не пакідаць веласіпеды без нагляду ў грамадскіх месцах, на лесвічных пляцоўках, ля пад’ездаў. Найлепш падыходзіць для захоўвання кватэра;
v карыстацца спецыяльнымі блакіруючымі прыстасаваннямі, пакідаючы транспарт на вуліцы нават на непрацяглы час, пры гэтым неабходна фіксаваць да агароджы не толькі раму, але і адно з колаў;
v пры наведванні аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання ставіць веласіпед на спецыяльна абсталяваных пляцоўках або ў полі зроку камер відэаназірання;
v не перадаваць яго чужым асобам;
v захоўваць тэхнічны пашпарт або хаця б перапісаныя ідэнтыфікацыйныя нумары, фотаздымак транспарта. Гэта значна спросціць яго пошук у выпадку крадзяжу.
Калі ў адносінах да вас учынілі злачынства ці вы сталі відавочцам – неадкладна паведаміце пра гэта ў РАУС на нумар 102.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.