13 Октября 2023

Як стаць ваенным фінансістам-эканамістам

gazeta
  • 812

 Ваенны фінансіст-эканаміст – спецыфічная ваенная спецыяльнасць, звязаная з вядзеннем фінансавай гаспадаркі. Задачы спецыяліста – свое- асовае, законнае і эфектыўнае расходаванне грашовых сродкаў на забеспячэнне патрэб воінскіх часцей і арганізацый.

Рыхтуюць ваенных фінансістаў на ваенна-тэхнічным факультэце БНТУ. У ліку дысцыплін, што вывучаюць будучыя спецыялісты, «Фінансавае забеспячэнне воінскай часці», «Аплата працы», «Вайсковая гаспадарка», «Арганізацыя фінансавага забеспячэння войск», «Асновы ваеннага заканадаўства», «Працоўнае права», «Дзяржаўны бюджэт» і іншыя. Тэрмін навучання – чатыры гады. 

Пражываюць курсанты ў інтэрнаце за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Забяспечаны трохразовым харчаваннем. Атрымліваюць грашовае забеспячэнне, памер якога залежыць ад вынікаў вучобы, воінскай дысцыпліны і складае ад 514 рублёў.

Алгарытм для абітурыента:

v Да 1 красавіка падаць заяву ў ваенны камісарыят па месцы жыхарства. Да яе прыкласці іншыя неабходныя дакументы.

v У тэрміны, устаноўленыя ваенным камісарыятам, прыбыць для праходжання прафесійнага адбору, што ўключае праверку стану здароўя, фізічнай падрыхтаванасці, прафесійна-псіхалагічны адбор.

v Паспяхова скончыць сярэднюю школу.

v Здаць уступныя іспыты.

v Падаць дакументы ў прыёмную камісію.

Сяргей ПУНТУС, раённы ваенны камісар.
Фота для ілюстрацыі.

 

← Предыдущая

Белорусов ждут три выходных подряд в мае 2027 года

Назад к списку
Следующая →

Бяспечныя праводка...

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]