22 Октября 2013

Сияет на груди звездочка

gazeta
  • 762

Акцябраты гэта не проста школьнікі ва ўзросце 7-10 гадоў, але яшчэ і маленькія грамадзяне нашай краіны. У іх ёсць свая праграма, правілы, якія яны павінны добра засвоіць і навучыцца  выконваць. Дапамагаць ім будуць старэйшыя сябры піянеры і, вядома ж, настаўнікі.

 

Зусім нядаўна ў вучняў другога класа Язненскай СШ заззялі на грудзях зорачкі — своеасаблівы акцябрацкі сімвал. Той дзень стаў для іх сапраўдным святам. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўпершыню прысутнічалі на такім мерапрыемстве. Усе яны далі абяцанне быць вернымі нашчадкамі піянерскіх традыцый, старанна вучыцца, не пакідаць сяброў у цяжкія хвіліны, дапамагаць усім, хто мае ў гэтым патрэбу; быць ветлівымі, працалюбівымі, справядлівымі; сябраваць са спортам, кнігай, любіць сваю Радзіму.

 

Да акцябрат са словамі віншавання звярнуліся важатыя, піянеры,  педагог-арганізатар Ала Паўлаўна Чэпікава і настаўніца пачатковых класаў Марына Аляксееўна Банькоўская.

 

Ганна АЛЬХІМОВІЧ,

 старшыня савета дружыны Язненскай СШ.

← Предыдущая

В объективе - молодые кадры: Валерий Драбо встретился с корреспондентом редакции Валерией Воронько

Назад к списку
Следующая →

Существует ли женская дружба?

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]