22 Марта 2017

В Ситьковской школе мастер-класс по сахарной флористике

gazeta
  • 450

В Ситьковской школе мастер-класс по сахарной флористикеЖанна ПУШКЕЛЬ,

кіраўнік раённага метадычнага

аб'яднання настаўнікаў абслугоўваючай працы

На базе Сіцькоўскай школы прайшоў майстар-клас па цукровай фларыстыцы, на якім дзялілася вопытам з настаўнікамі абслугоўваючай працы раёна Яўгенія Мазянькова.

 

Напачатку Яўгенія Віктараўна расказала пра асабісты творчы шлях, прадэманстравала набытае прафесійнае майстэрства па рабоце з цукровай масцікай. Затым пад яе ўмелым кіраўніцтвам настаўнікі вучыліся ствараць з салодкага матэрыялу прыгожыя ружы. Усе атрымалі каштоўныя веды.
Удзельнікаў майстар-класа зацікавіла выстава работ Яўгеніі Мазяньковай, дзе прадстаўлены розныя шэдэўры з цукровай масцікі — торты, казачныя героі... З цікавасцю разглядалі салодкія кветкавыя кампазіцыі, у якіх кожны пялёстак і галінка падобныя да натуральных. Са слоў кіраўніка майстар-класа, такі вынік дасягаецца шматгадзіннай скрупулёзнай працай.


В Ситьковской школе мастер-класс по сахарной флористикеУдыхнуць жыццё і духмянасць у стварэнні Яўгеніі Віктараўне дапамагалі не толькі жаданне, натхненне, фантазія, але і веды, атрыманыя на курсах у Мінску, асабістая практыка і прафесійны інвентар. Пры вырабе эксклюзіўных твораў патрабаваліся асаблівыя віды масцікі. Без перабольшвання кожная кампазіцыя — гэта душа самога майстра. Такія творы можна не толькі з'есці, але і пакінуць на памяць.


Мы ўдзячныя Яўгеніі Віктараўне за першы "крок" у дзіўны свет цукровай фларыстыкі, за веды і задавальненне ад убачанага. Калегі па прафесіі пажадалі настаўніцы далейшага творчага натхнення і новых цікавых работ.

 

← Предыдущая

Александр Рубаник - мастер, который строит будущее Миорщины

Назад к списку
Следующая →

В Дисненском детском приюте

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]