08 Февраля 2021

В Витебском отделении Департамента охраны окружающей среды прошел областной конкурс на лучшую новогоднюю игрушку

gazeta
  • 707

 У Віцебскім упраўленні Дэпартамента аховы праходзіў абласны конкурс на найлепшую навагоднюю цацку, створаную сваімі рукамі. Удзельнічалі супрацоўнікі як індывідуальна, так і сем’ямі. У канцы сту- дзеня работы міёрскіх ахоўнікаў вярнуліся ў родны горад і размясціліся ў актавай зале аддзялення. 

 

Прыемна адзначыць, што сярод шасці месцаў пераможцаў на абласным узроўні два дасталіся нашым канкурсантам. А гэта сава з распасцёртымі крыламі, выкананая як свяцільня Аксанай Вішнеўскай. Яна дадала да кампазіцыі і некалькі вязаных цацак: бычка і цяля, як сімвал года. Елачнае ўпрыгожанне буйных памераў, у якім, быццам у дупле, размясцілася сава – работа Таццяны Крук.

 
У ліку лаўрэатаў адзначана ўтульнае гняздзечка з вязанымі птушанятамі савы ў выкананні Святланы Маляўка і цікавая экспазіцыя ў лямпачцы ад Юрыя Юхноўскага. Трэба адзначыць, што сава фігурыруе ў вырабах невыпадкова, яна – сімвал аховы.

 
Крэатыўнасць, душэўнасць і неардынарнасць уражваюць і захапляюць. Усе канкурсанты з Міёр не засталіся без салодкага падарунка і пісьма ад Дзеда Мароза
.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ

Фотаматэрыял аўтара. 

← Предыдущая

В объективе - молодые кадры: Валерий Драбо встретился с корреспондентом редакции Валерией Воронько

Назад к списку
Следующая →

Проблему бродячих животных создают безответственные хозяева: мнение

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]