18 Июня 2018

В Витебском филиале РУП "Белпочта"

gazeta
  • 629

 Супрацоўнік пошты не проста абслугоўвае кліентаў. Праводзіць плацяжы, прапануе тавары, афармляе падпіску. Ён яшчэ псіхолаг і добры суразмоўца. Некаторыя прыходзяць, каб пагутарыць і даведацца апошнія навіны. Напрыканцы мая ў Віцебскім філіяле РУП “Белпошта” спаборнічалі паштавікі. Вызначалі, хто прафесіянал сваёй справы. Гонар Міёршчыны абаранялі Таццяна ГІЛЕП і Вольга ПЯЦЬКО — начальнікі Дзісенскага і Мікалаёўскага аддзяленняў сувязі. Паўдзельнічаў у конкурсе 21 паштавік, нашы зямлячкі — у сярэдзіне.

Спецыялісты дэманстравалі сваё майстэрства ў трох турах. Візітоўка “Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся” прысвячалася Году малой радзімы. Зямлячкі традыцыйна прадстаўлялі сваю каманду вершаванымі радкамі на беларускай мове. Адзначаны дыпломам за захаванне народных традыцый.


 Дамашняе заданне — камандная прэзентацыя на тэму “Ідэальная паштовая паслуга”. Таццяна Антонаўна і Вольга Анатольеўна разыгралі жартоўную сцэнку па Мах-дастаўцы. Гэта калі хутка перавозяць грузы звыш 30 кілаграм на вялікія адлегласці. Між тым распавялі пра тое, як аператыўна дастаўлялі дзяўчыну на мерапрыемства. У падрыхтоўцы дамашняга задання штогод дапамагае таленавітая паэтэса Алена Басікірская. За што ёй удзячныя кіраўніцтва раённага вузла паштовай сувязі і самі канкурсанткі.


У апошнім туры прэзентавалі малыя архітэктурныя формы, якія можна размясціць ля буйных аддзяленняў паштовай сувязі. Фантазія ўдзельнікаў неабмежаваная! Паказалі, чым можна ўпрыгожыць тэрыторыю, прычым вырабленае з падручных матэрыялаў, без вялікіх грашовых укладанняў. Было ўсё: і фігуры з пенапласту, і фатаграфіі праектаў, і падстаўкі пад кветкі. Кожны знайшоў для сябе штосьці цікавае.


Вольга Пяцько — малады спецыяліст, амаль год працуе ў Мікалаёўскім аддзяленні сувязі. У спаборніцтве такога ўзроўню ўдзельнічала ўпершыню. Прызнаецца, спачатку хвалявалася, потым цікавасць перамагла. На практычным заданні афармляла страхоўку, прымала адпраўленне. Плануе і ў наступным паспытаць шчасце ў прафесійным конкурсе. Пакуль — актыўная падрыхтоўка і адшліфоўка асабістага майстэрства.


 Таццяна Гілеп у паштовай справе можа даць фору любому. Больш за 20 год прысвяціла любімай рабоце. У конкурсе ўдзельнічала ў чацвёрты раз, настроілася і маральна, і духоўна. Падтрымлівала і падбадзёрвала маладую калегу. На практычным этапе паспяхова застрахавала машыну, аформіла пасылку, адсачыла аплату грашовых пераводаў і афармленняў, пракаменціравала перавагі новай паслугі “E-commerce”. Яшчэ разам з калегай спявала, адказвала на пытанні, атрымлівала падарункі, фатаграфавалася.


— З мерапрыемства вярнуліся са значным “багажом”, — гаворыць Таццяна Антонаўна. — Даведаліся шмат новага, падзяліліся вопытам. Сустрэлі сяброў, завязалі прыемныя знаёмствы. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

← Предыдущая

Как медалист СШ № 3 выбрал БГУИР

Назад к списку
Следующая →

Воины-афганцы Миор вернулись с Международного слёта ветеранов Вооруженных Сил

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]