Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни
Общество: Радиостанции Беларуси теперь можно с комфортом слушать в любой точке мира
Экономика: В Беларуси на 1 сентября открыто 156,3 тыс. депозитных счетов по программе "Семейный капитал"
Экономика: В чем опасность скрытой заработной платы
Общество: Суммы арендной платы выставлены в ЕРИП

Несумненная «фішка» Дзісны – гістарычнае мінулае і людзі, якія беражліва яго захоўваюць. У дні сённяшнім праводзяць экскурсіі для турыстаў і гасцей па знакавых месцах, звяртаюць увагу на парадак на зямлі і добраўпарадкаванне тэрыторый. Пра гэта расказаў старшыня гарвыканкама Дзяніс Леановіч.
У спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі ўключаны царква Уваскрэсення Хрыстова і брацкая магіла. Шэраг тэрыторый мае гістарычную значнасць. У тым ліку Замкавы востраў, з якога пачыналася гісторыя горада. Ён размешчаны ў маляўнічым месцы, дзе зліваюцца дзве ракі.
– Нераўнадушныя жыхары зрабілі яго макет, узнавілі агульную карцінку, як ён мог выглядаць. Дакладнасць – працэнтаў 50, – сведчыць старшыня Дзісненскага гарвыканкама Дзяніс Леановіч.
Па яго словах, у Дзісне шмат цікавых гістарычных аб’ектаў, многія з іх выкарыстоўваюць і сёння. Напрыклад, у розныя часы ў будынку, дзе цяпер размяшчаецца аддзяленне Дзісненскай бальніцы сястрынскага догляду, была гімназія, пасля вінны склад акцызнага ведамства, турма, пасля 1944 года – сярэдняя школа. Дзейнічае паром, гісторыю якога раскажуць самі работнікі. Дзякуючы філіялу «ДРБУ № 203» ён у добрым стане. З задавальненнем наведваюць турысты старыя будынкі пажарнага паста і павятовай бальніцы, а таксама вадамерны пост, узведзены ў 1877 годзе для вывучэння воднага рэжыму рэк і забеспячэння бяспекі суднаходства.
Мноства знакавых месцаў, якія хацелася б захаваць для нашчадкаў. У тым ліку вучылішча насупраць будынка гарвыканкама, дзе вучыўся жывапісец Язэп Драздовіч, участак швачнага цэху «Віцябчанкі», дзе размяшчалася сінагога. Многія дзісненцы, якія жывуць у даваенных будынках, імкнуцца захаваць іх стылістыку. А вось павятовае казначэйства, на жаль, знаходзіцца ў аварыйным стане, аднавіць яго не ўяўляецца магчымым, бо для гэтага неабходны значныя фінансавыя ўкладанні.
– Для многіх жыхароў горада навядзенне парадку стала ладам жыцця. Людзі – і такіх вельмі шмат – імкнуцца, каб Дзісна выглядала прывабна. Гаспадароў найлепшых домаўладанняў мы ўзнагароджвалі на Дні горада. Існуе здаровая канкурэнцыя, калі сусед глядзіць на суседа і робіць яшчэ лепш, – заўважае Дзяніс Сцяпанавіч.
Аднак нямала і тых, хто выкошвае выключна граніцы свайго ўчастка, хоць рашэннем гарвыканкама на падставе Пастановы Саўміна вызначана, што даглядаць неабходна тэрыторыі да суседняга надзела або да дарогі. Камунальныя службы не справяцца паўсюль. Разам з тым, па словах старшыні гарвыканкама, плячо ў навядзенні парадку падстаўляюць ЛВДС «Дзісна» і лясгас.
Знаёміць з гісторыяй самага маленькага горада Беларусі гаспадыня мясцовага музея Вольга Смаршчок. Тут шмат краязнаўцаў, якія таксама маглі б развіваць турыстычны патэнцыял Дзісны. У іх ліку энтузіяст Дзмітрый Шавякоў. Для гэтага ім неабходна прайсці атэстацыю. Каб Дзісну ўключылі ў маршруты не толькі мясцовага значэння, важна супрацоўнічаць з турыстычна-інфармацыйным цэнтрам Міёрскага раёна.
– Прыемна, што наш горад развіваецца дзякуючы старанням яго жыхароў. Развіваюцца грамадзянскія ініцыятывы, многія з іх не патрабуюць вялікіх фінансавых укладанняў. Напрыклад, правесці суботнік у грамадскіх месцах і на тэрыторыях агульнага карыстання, – сведчыць Дзяніс Леановіч. – А вось ініцыятыва дырэктара Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна Валянціны Івашчук па стварэнні спартыўнай дзіцячай пляцоўкі з арэлямі, інтэрактыўнымі стэндамі і велапаркоўкай знайшла падтрымку ў вобласці. Распрацоўвалі ідэю разам з мясцовымі ўладамі.
Многія ідэі па развіцці Дзісны рэалізуюцца па ініцыятыве і за сродкі патрыёта і энтузіяста Эдуарда Цярэшкі. Яго праекты маюць дачыненне як да добраўпарадкавання тэрыторый, так і да захавання гісторыі ваеннага перыяду.
Аб’екты і філіялы ўсіх устаноў сацыяльнай сферы прысутнічаюць у Дзісне. У тым ліку бальніца сястрынскага догляду, дзіцячы сацыяльны прытулак, школа, дзіцячы сад, філіялы цэнтра дзяцей і моладзі, Цэнтра культуры і народнай творчасці, дзіцячай школы мастацтваў, а таксама Дзісненскі Дом рамёстваў, бібліятэка, аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых грамадзян і інвалідаў, аптэка і інш. Развіваецца інфраструктура горада. Сёлета ў планах частковае асфальтаванне і добраўпарадкаванне вуліц. У тым ліку ўборка і абкошванне тэрыторый, выдаленне аварыйных дрэў, афарбоўка агароджаў і малых архітэктурных форм.
Важную ролю ў арганізацыі насельніцтва на навядзенне парадку іграюць старэйшыны. Паказвае прыклад у тым Наталля Валенцік. Заўважае прыгажосць паўсюль і заахвочвае гаспадароў найлепшых падворкаў Зінаіда Лаўрэнава. Свае ідэі прапануюць і рэалізуюць Ала Цурыкава і Таццяна Пяткова.
– Усе яны – людзі на сваіх месцах, – падкрэслівае Дзяніс Сцяпанавіч і дзякуе ім за работу.
10 жніўня ў Дзісне збярэцца мноства вернікаў, каб паслухаць пропаведзь, прайсці пад іконай, памаліцца. Свята ў гонар З’яўлення абраза Прасвятой Багародзіцы «Адзігітрыя» адзначаецца толькі ў двух гарадах свету. Падрыхтоўка да яго пачалася яшчэ летась. Па маршруце следавання праехалі камунальныя службы, абрэзалі дрэвы і кустоўе.
Па словах старшыні гарвыканкама, дзякуючы жыхарам і індывідуальным прадпрымальнікам з размахам прайшло свята горада.
Кожны з тых, хто наведвае самы маленькі горад Беларусі, імкнецца забраць з сабой яго часцінку. Сувенірную прадукцыю вырабляюць выхаванцы мясцовага філіяла раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, майстры Дома рамёстваў. Іх лялькі-дзіснянкі карыстаюцца асаблівым попытам. Друкаваную тэматычную прадукцыю можна набыць у магазінах «Лавія-Прынт» і «Ніка». У розныя часы праслаўлялі і праслаўляюць Дзісну творцы: паэт Генадзь Дзямешка, мастак Уладзімір Расанец і іншыя.
Для ўраджэнца Дзісны Дзяніса Леановіча развіццё гарадка – справа гонару:
– У нас два варыянты: або робім добра, або чакаем і робім яшчэ лепш. Паўмерамі не займаемся. Часта ў гарвыканкам звяртаюцца людзі з парадамі, стаўлюся да гэтага станоўча. Мы павінны разам пісаць гісторыю нашага горада.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.