Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Пульс Миорщины: Ценю, что живу и работаю в Миорах
Пульс Миорщины: Секрет счастья семьи Костюкевич из Дисны длиною в 50 лет
Актуально: Александр Жук провел встречу с коллективом детского сада №2
Актуально: Александр Ярохнович: в вопросах безопасности мелочей не бывает
Культура: Миорский район представил свою экспозицию на «Славянском базаре»
На гэтае пісьмо адразу звяртаеш увагу: пяць аркушаў паперы фармату А4 складзены ўдвая і злучаны стэплернай скрэпкай, вялікая марка са шматкаляровым і крыху стылізаваным пеўнем, адрас адпраўніка лацінкай PAPUA NEW GUINEA. Не менш незвычайны атрымальнік — аддзел культуры гарадской адміністрацыі ў Міёрах ці "Белы дом".
Унутры пасланне "друкаванымі" кірылічнымі літарамі названа адкрытым пісьмом для аддзелаў культуры і адукацыі з просьбай перадаць СМІ. Вось яго змест з пэўнымі праўкамі арфаграфіі і дадаткова расстаўленымі знакамі прыпынку:
"Меня зовут Ярослав Вишневский, мне 55 лет и я священнослужитель. Вырос—получил сан в Польше. Служил более 20 лет в СНГ…
Четвёртый год я в Папуа по желанию "ни света—ни интернета". В этих местах, впрочем, такая картина по всей стране в сельских местах — благо, лес кормит… Голода нет… Но вот новости попадают к нам с опозданием…
Прошу вас искренне:
1. Прочитать мои стихи.
2. Отобрать всё, что на ваш вкус подойдёт читателям, и напечатать.
3. Подарить мне "за так" немного ваших газет за последние три года, дабы восстановить информационный пробел…
Простите, что озадачил. Всё же надеюсь, что читателям будет интересно узнать про Папую — как знать, может быть, Дед Мороз откликнется?!
Шлю всем горячий
привет— о. Ярослав".
Вось крыху падпраўлены верш "Ксяндзоўскія згадкі", які ўсё ж лепш пераказаць прозай:
Сябры мае — усе беларусы, казкі свае вам дасылаю. Седзячы паміж папуасаў, Гродна і Менск не забываю. У старонцы той у Беластоку, свяшчэнства сваё атрымаўшы, пайшоў я ў вёску Інауру дыяканскі чын практыкаваці. Шэлест лесу ў Плебаноўцах, белая плябанія ў Рагозніцы… У старонцы той пачаў я працу ксяндзоў разумеці. Час не чакаў, ён бег маланкай. 55 рокаў маючы, збіраю ў кучу свае згадкі за Ваўкавыск — за Навагрудак. Засталіся ў памяці Ашмяны, Крэва і Докшыцы, Дунілавічы — Магілёў, Гомель, Брэст і Баранавічы старонкай роднаю заву. Хаця ў Польшчы нарадзіўся, у Беларусі зразумеў першае каханне святара. Біскуп Тадэвуш забраў мяне ў Маскву ў адміністратуру. На Дон я ўдаліўся з ім у старонку данскіх казакоў. Да Сахаліна і Камчаткі дух святы пацягнуў з сабою, потым — аж да Данбаса і Ташкента. Сябры мае, мне вельмі цяжка — між чужакоў знаходжуся. У Папую я ўдаліўся, у канцы свету сяджу.
"Райскі сад": "У Папуі шмат папугаяў, буш (Трапічны лес. — Тлумачэнне ад рэдакцыі) тут амаль як у Амазонцы. У вялікіх рэках ёсць кракадзілы, рыф вяскоўцаў корміць. У краіне толькі сем мільёнаў чалавек, жывуць у 20 абласцях, у кожнай па 40 моў, 10% гараджан. Ва ўсіх сяльчан, як да патопу,—няма дарог, электрычнасці, урачоў, толькі медсёстры. Уцякаюць са школ настаўнікі! Шмат медзі, золата, ёсць газ, магчыма, і нафта. Але ўсё гэта ў руках іншаземцаў, якія бязбожна высякаюць райскі лес. Ёсць у гэтай краіне аэрапорты, у кожную вобласць можна трапіць. А вось асфальтам да сталіцы з горных мясцін не дабрацца".
У дадатак—некалькі "вершаў".
Твор "Тром царам" пра пісьмы Міклухі-Маклая манархам Англіі, Расіі і Германіі айцец Яраслаў заканчвае наступным куплетам: "Любіў і спяваў пра іх Высоцкі, і мне выпала напісаць: пра папуасаў не забудзьце, бізнес свой увёў сюды Кітай". З верша "Перамога": калі раптам спытаюцца пра перамогу ў Сірыі ці Данбасе, святар дае параду са спасылкай на Жанну Д'арк: перамога там, дзе благадаць.
У канцы такога шматпланавага паслання заклік: давайце сябраваць школамі! Справа ў тым, што пісьмо суправаджаецца вельмі невыразнымі здымкамі дзіцячага садка і школы, у тэксце на англійскай мове паведамляецца, што гэтыя ўстановы надта старыя і бедныя. А вось просьба зусім зразумелая: парадуйце дзяцей-папуасаў не толькі, ці хаця б навагоднімі падарункамі.
Атрымаецца?
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота з дзецьмі для ілюстрацыі.
Адрас:
BISHOP EPALLE CATHOLIC SCHOOL
P.O. BOX 825
HONIARA
SOLOMON ISLANDS
Email: bepalle@solomon. com.sb
Ph. 23400/26594/27109/21826
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.