08 Января 2020

Миорской районной организации "Белая Русь" исполнилось 12 лет. Какие итоги и планы на будущее

gazeta
  • 546

 У пачатку снежня 2007 года афіцыйна зарэгістравана Міёрская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Чарговая гадавіна стала нагодай пацікавіцца справамі гэтага фарміравання ў яго старшыні Алены ШАМЁНАК.

Алена Венядзіктаўна, што цяпер уяўляе сабой і чым займаецца раённая арганізацыя РГА «Белая Русь»?
– Яна аб’ядноўвае 11 пярвічак, утвораных ва ўстановах і арганізацыях адукацыі, культуры, медыцыны, сацыяльнай сферы, органах кіравання, на вытворчасці – толькі ў Міёрскім ПМС. Стабільна налічвае каля 300 членаў. Наша задача – стварэнне сацыяльнай актыўнасці грамадзян, накіраванай на пабудову моцнай і квітнеючай краіны. Гэта прадугледжвае садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму росту, фарміраванню грамадзянскага грамадства і кансалідацыі агульных сіл у гэтым напрамку, асвету грамадзян і фарміраванне патрыятызму, супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі, грамадскасцю і СМІ ў вырашэнні актуальных пытанняў развіцця краіны.


Мэты няпростыя, іх вырашэннем займаюцца адукаваныя людзі, адказныя работнікі, прафесіяналы сваёй справы, актывісты. Летась, напрыклад, нашы рады папоўнілі старшыні сельскіх Саветаў, супрацоўнікі сектара спорту і турызму райвыканкама.
Мы ўдзельнічаем практычна ва ўсіх палітычных і грамадскіх акцыях, каляндарных і іншых мерапрыемствах. Сярод патрыятычных – па сустрэчы 75-годдзя вызвалення раёна і Вялікай Перамогі, «Во славу общей Победы!» А гэта наведванне былых удзельнікаў вайны і вязняў фашысцкіх канцлагераў, практычная дапамога ветэранам, падарункі, віншаванні, мітынгі, сустрэчы.


Двойчы за год – у ліпені і кастрычніку – праводзім Дзень маці з канцэртамі, падарункамі. Наведваем мамачак з немаўляткамі ў раддоме.
Нібы працяг – падтрымка ў правядзенні «Зоркавага россыпу», а гэта ўшанаванне таленавітых дзяцей-школьнікаў.
Клапоцімся пра падтрымку здаровага ладу жыцця шляхам арганізацыі, удзелу і фінансавання спартыўных спаборніцтваў і турыстычных мерапрыемстваў. У прыватнасці, падтрымліваем правядзенне ветэранскай спартакіяды, нядаўна адбылася трэцяя па ліку.


Нядаўна прайшлі парламенцкія выбары. На іх наша раённая арганізацыя накіравала 14 сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій і 17 – у якасці назіральнікаў на ўчасткі для галасавання.
Паклапаціліся пра радаснае свята для дзяцей-інвалідаў і выхаванцаў апякунскіх сем’яў у рамках акцыі «Нашы дзеці».


Год закончыўся, а праграма дзейнасці толькі пашыраецца: набліжаецца 75-годдзе Вялікай Перамогі, трэба рыхтавацца да прэзідэнцкіх выбараў, хутка будзем адзначаць 80-годдзе ўтварэння раёна. Прадоўжым намаганні па традыцыйных напрамках.
– Шчырыя пажаданні поспеху ва ўсіх справах!

Фота з архіва рэдакцыі.

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

← Предыдущая

Белорусов ждут три выходных подряд в мае 2027 года

Назад к списку
Следующая →

Памяти ветерана Глафиры Васильевны Качан из Миор посвящается

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]