19 Декабря 2019

Миорской газетой интересуются и в Шарковщине

gazeta
  • 602

 Нечаканым аказаўся для нас званок з Шаркаўшчыны. Жыхар з суседняга райцэнтра Уладзімір Мілянцей рэгулярна выпісвае нашу раённую газету, але чамусьці не атрымаў адзін з нядаўніх суботніх нумароў.

«Міёрскія навіны» Уладзіміру Якаўлевічу падабаюцца зместам і афармленнем, а яшчэ праз газету ён сочыць за лёсам сваіх землякоў, якія жывуць і працуюць у нашым раёне. Патлумачылі падпісчыку, што рассылкай раёнкі за межамі Міёршчыны займаецца не рэдакцыя, а пошта, аднак патрэбны яму нумар газеты адправілі ў канверце.


Нам вельмі прыемна, што нашай газетай цікавяцца за межамі раёна. І для жыхароў Міёршчыны гэта адзіная пастаянная і рэгулярная крыніца мясцовай інфармацыі пра падзеі і людзей. Цяпер заканчваецца падпіска на «Міёрскія навіны» на першы квартал 2020 года. Вы яе выпісалі?

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

← Предыдущая

Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси

Назад к списку
Следующая →

Стартовала работа по подготовке к проведению областного конкурса по присвоению почетного звания ”Человек года Витебщины“

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]