08 Января 2025

В Миорском районе прошла комиссия по делам несовершеннолетних

gazeta
  • 445

 Хлопец-падлетак канфліктуе з маці і прапускае заняткі ў школе. Маладая маці, у якой забралі дваіх малалетніх дзяцей, не спяшаецца ўладкоўвацца на працу. Апошні шанц вярнуць дзіця далі сям’і, дзе за паўгода перамен да лепшага не назіралася. Гэтыя і іншыя няпростыя сітуацыі разгледзілі на чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.

Ні дома, ні ў школе

Пасварыўся з маці – і пайшоў з дому. Тым самым дзевяцікласнік прымусіў панервавацца блізкіх. Адкуль было ведаць маці, што сын у айчыма, калі той у гэты час на рабоце. Гэта не адзіная нагода, з-за якой Андрэя (гэтае і наступныя імёны зменены) выклікалі на камісію. Прапускае заняткі ў школе, часам самавольна сыходзіць з урокаў. Што да паспяховасці, адзнак вышэй за тройку не атрымлівае. З аднакласнікамі на кантакт не ідзе, на заўвагі педагогаў не рэагуе, маці таксама не можа з ім справіцца. На пытанне наконт нізкіх адзнак маўчыць. Хлопцу рэкамендуюць сур’ёзна задумацца пра свае паводзіны, якімі ставіць пад удар усю сям’ю, дзе выхоўваюцца яшчэ трое дзяцей.

У полі зроку кожны крок

У лістападзе ў Віктара і Аліны забралі дваіх малалетніх сыноў. Прычына першая і асноўная – бацькі злоўжываюць алкаголем. Цяпер яны абавязаныя асобы і павінны выплачваць сродкі на ўтрыманне дзяцей. Маці неабходна працаўладкавацца. Аднак шукаць работу не спяшалася. За яе прасілі прадстаўнікі зацікаўленых служб.

– Заўтра на працу выходжу, – запэўнівала Аліна і абяцала, што сяброўства з алкаголем у яе больш не будзе.

Словам жанчыны не вельмі вераць, будуць сачыць за яе паводзінамі.

– Кожны ваш крок мы ведаем, – нагадалі ў чарговы раз бацькам.

Час яшчэ ёсць

Прайшло амаль паўгода, калі з сям’і Ігара і Марыны забралі дзесяцігадовае дзіця. Пад апеку яго ўзяла старэйшая сястра. За гэты час у бацькоў нічога не змянілася. Маці пасля лячэння ад алкагольнай залежнасці працягвае ўжываць спіртное. Бацька не прыняў меры, каб пражываць асобна і мець магчымасць забраць дзіця да сябе. Таму прынята рашэнне збіраць і перадаваць у суд матэрыялы наконт пазбаўлення Ігара і Марыны бацькоўскіх правоў. Аднак ім заўважылі, што да суда яшчэ ёсць час змяніць сітуацыю ў лепшы бок.

Пакуль нічога

– Што з дрывамі?

– Нічога.

– Што з прадуктамі?

– Нічога.

На пытанні Святлана адказвае нібы з выклікам і папрокам. Тры месяцы, як з сям’і забралі траіх дзяцей. Пакуль істотных перамен да лепшага не заўважаецца. Вядома пра факты ўжывання алкаголю гаспадаром, канфліктная гаспадыня панесла адміністрацыйную адказнасць за абразу. Святлане раяць трымаць сябе ў руках і замест канфліктаў прымаць меры, каб вярнуць дзяцей. n

← Предыдущая

Лучшие санитарные дружины Миорщины

Назад к списку
Следующая →

9 января работает общественная приемная профсоюзов

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]