Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
АПК: В Витебской области продолжается акция по оказанию помощи сельхозпредприятиям
АПК: Профсоюз АПК Миорщины отметил заслуги поваров, работающих на полях
Происшествия: В период с 3 по 9 августа на территории Витебской области зарегистрировано 27 киберпреступлений
Актуально: С 1 августа на должность директора Миорской ЦБС назначена Анастасия Драбо
На меліяруемых сістэмах землекарыстальнікам забаронена:
v скідваць смецце ў асушальныя каналы і жалезабетонныя калодзежы, што з’яўляюцца часткай асушальнай сеткі, а таксама разбураць апошнія (наязджаць, збіваць плугамі і да т. п.);
v праводзіць земляныя работы з выкарыстаннем землярыйнай тэхнікі на меліяраваных землях, у тым ліку самавольна ўладкоўваць або засыпаць каналы;
v самавольна ўладкоўваць перамычкі, прагоны для жывёлы і іншыя прыстасаванні на каналах; водазаборы з меліяратыўных каналаў, вадасховішчаў і сажалак; адчыняць і зачыняць засаўкі гідратэхнічных пабудоў;
v разворваць землі бліжэй за два метры ад пачатку адхону канала на водапрыёмніках і магістральных каналах і аднаго метра ад пачатку адхону канала на калектарах і асушальніках;
v пасвіць жывёлу па адкосах і бермах каналаў, дамб;
v правозіць негабарытныя грузы па праезнай частцы плацін, дамб і іншых гідратэхнічных пабудоў;
v весці бліжэй за 200 метраў ад плацін, дамб і іншых гідратэхнічных пабудоў земляныя работы, здабычу карысных выкапняў адкрытым спосабам без узгаднення з карыстальнікамі меліяратыўных сістэм і (або) арганізацыямі па будаўніцтве і эксплуатацыі меліяратыўных сістэм;
v распальваць кастры, выпальваць сухую расліннасць, траву на карані, пажніўныя рэшткі;
v складаваць будаўнічыя матэрыялы, адходы, камяні, карчы і іншыя прадметы ў месцах праходу і работы тэхнікі для абслугоўвання меліяратыўнай сеткі.
Карыстальнікі меліяратыўных сістэм абавязаны:
v удзельнічаць з арганізацыямі па будаўніцтве і эксплуатацыі меліяратыўных сістэм у распрацоўцы штогадовых планаў аказання паслуг на меліяратыўных сістэмах;
v праводзіць неабходныя супрацьпажарныя мерапрыемствы на асушаных тарфяніках;
v забяспечваць захаванасць кало- дзежаў, вусцевых частак дрэнажнай сеткі, сажалак, дамб, моста, труб-пераездаў, водазборных і іншых водагаспадарчых пабудоў, што знаходзяцца на балансе;
v назіраць за меліяратыўным станам земляў, фіксаваць месцы парушэнняў воднага рэжыму;
v захоўваць і павышаць прадукцыйнасць земляў;
v выкарыстоўваць меліяратыўныя сістэмы і асобна размешчаныя гідратэхнічныя пабудовы ў адпаведнасці з праектам меліярацыі земляў.
За парушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць: штраф да 20 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 70, на юрыдычную асобу – да 200 БВ.
Людміла ПРАКОФ’ЕВА, інжынер па дзяржаўнаму ўліку Міёрскага ПМС.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.