Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
Гісторыя Міёрскага ПМС бярэ адлік з 1986 года, а з мая 2021-га прадпрыемства выконвае ўвесь пералік меліярацыйных работ на тэрыторыі не толькі нашага, але і Браслаўскага раёнаў. Летась уведзены ў эксплуатацыю тры буйныя аб’екты – рэканструкцыі меліярацыйных сістэм у ААТ «Туркова», «Пад’ельцы» і СУП «Цітова» агульнай плошчай 375 га. У выніку культуртэхнічнай меліярацыі сістэм у гэтых гаспадарках і райаграсэрвісе ўведзена ў эксплуатацыю 453,5 га зямель.
– Пераважнымі відамі работ на меліяраваных сельгасугоддзях былі расчыстка ад драўнінна-хмызняковай расліннасці з выкарчоўкай пнёў, аграмеліяраваныя мерапрыемствы, у ліку якіх планіроўка паверхні, глыбокае рыхленне, а таксама першасная апрацоўка глебы – узворванне, дыскаванне, – расказвае пра дзейнасць Міёрскага ПМС інжынер па дзяржуліку Людміла Пракоф’ева.
Па яе словах, у ліку няпрофільных работ – знос невыкарыстоўваемых жывёлагадоўчых памяшканняў на тэрыторыі Міёрскага, Перабродскага і Павяцкага сельветаў. Гэта прадугледжана Падпраграмай 9 «Развіццё меліярацыі зямель сельскагаспадарчага прызначэння» Дзяржпраграмы «Аграрны бізнес» на 2021-2025 гады і фінансуецца з абласнога і рэспубліканскага бюджэту. Зносілі таксама пустыя жылыя дамы і магазін у Новапагосцкім, Міёрскім, Павяцкім і Туркоўскім сельсаветах.
– У рамках тэхнічнага абслугоўвання меліярацыйных сістэм правялі абкошванне каналаў працягласцю 825 кіламетраў, ачысцілі ад заілення 45 км, на 21 кіламетры выдалілі драўнінна-хмызняковую расліннасць. Адрамантавалі 18 пераезных збудаванняў, – працягвае пералік суразмоўніца.
Акрамя таго, прадпрыемства выдзяляла тэхніку сельгаспрадпрыемствам раёна. Падчас суботнікаў працаваў бульдозер на тэрыторыі жывёлагадоўчых комплексаў ААТ «Любінова», а ва ўборачную выязджалі трактары таксама ў СУП «Чэрасы».
Прадпрыемства пацвярджае атэстацыю ў РУП «Белбудцэнтр» на пэўныя віды работ. У тым ліку па мантажы каменных і армакаменных, зборных і маналітных бетонных і жалезабетонных канструкцый, сетак водазабеспячэння і каналізацыі, меліярацыйных сістэм і збудаванняў, гідратэхнічных збудаванняў, абуладкаванне аўтамабільных і лесагаспадарчых дарог, вуліц населеных пунктаў.
– Без гэтага практычна немагчыма заставацца на плыву і быць канкурэнтаздольным на рынку паслуг, – акцэнтуе ўвагу Людміла Францішкаўна.
За 2025 год выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг перавысіла 8,8 мільёна рублёў, а гэта рост да 2024-га 32 %. Прыбытак склаў звыш 1 мільёна рублёў. Сярэднямесячны заробак амаль 2,3 тысячы рублёў.
– Амаль усе даведзеныя прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця выконваюцца дзякуючы жаданню працаваць якасна, – заўважае інжынер па дзяржуліку. – Гэта заслуга высокапрафесійнага згуртаванага калектыву, які аб’ядноўвае 58 работнікаў.
Шмат гадоў прысвяцілі прадпрыемству начальнік участка Тадэуш Рудзь, першы намеснік дырэктара – галоўны інжынер Валерый Лісаковіч, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Сяргей Жук, машыніст экскаватара Дзмітрый Жалейка, машыніст бульдозера Уладзімір Харытовіч, вадзіцель Міхаіл Кірылаў, рабочы зялёнага будаўніцтва Андрэй Шаўчэнкаў і трактарыст Андрэй Мацюк.
Супрацоўнікі пастаянна павышаюць сваё прафесійнае майстэрства на курсах, праводзяць прафарыентацыйную работу сярод школьнікаў. Па мэтавым накіраванні вучацца ў БДСГА на меліярацыйных спецыяльнасцях шасцёра студэнтаў. На такіх жа ўмовах праходзяць навучанне ў Глыбоцкім каледжы трактарыст і ў Гарадоцкім – спецыяліст. Цяжэй з падборам вузкіх спецыялістаў – вытворцы работ, машыніста экскаватара і бульдозера, вадзіцеля катэгорыі Д, Е.
Важная задача – абнаўленне матэрыяльна-тэхнічнай базы.
– За мінулы год на льготных умовах набылі экскаватар аднакаўшовы, трактар «Беларус 82.1», бульдозер, траншэякапальнік, аўтамабіль грузавы сядзельны цячаг МАЗ і прычэп-платформу. Лізінгавыя кампаніі з задавальненнем з намі працуюць, бо маем добрую крэдытную гісторыю і высокі банкаўскі рэйтынг. Па лізінгу ўзялі аўтамабіль спецыяльны «Скарпіён» на шасі ГАЗ, легкавыя «Ніва-21230» і УАЗ-220895.
Не адной работай жыве прадпрыемства, для згуртавання калектыву практыкуюцца выезды на культурна-масавыя мерапрыемствы, а таксама турыстычныя паездкі. У якасці шэфаў аказваюць дапамогу школам і тэрытарыяльнаму цэнтру на набыццё навагодніх падарункаў.
– Выканаць усе пастаўленыя мэты і задачы магчыма толькі нарошчваючы аб’ёмы вытворчасці работ і паслуг, павышаючы якасць работ і вытворчасць працы, зніжаючы колькасць невытворчых страт, прастой тэхнікі, аператыўна вырашаючы вытворчыя пытанні. Усё гэта магчыма толькі разам, штодзённай карпатлівай працай, – падводзіць вынік інжынер па дзяржуліку, якая да таго ж выконвае абавязкі ідэолага, Людміла Пракоф’ева.
Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.