16 Февраля 2026

Миорский РЭС предупреждает: оборванные провода опасны

gazeta
  • 1195

Электрычная энергія як самая ўніверсальная і зручная для выкарыстання – верны памочнік чалавека на вытворчасці і ў быце. Але яна можа прынесці і непапраўную шкоду здароўю, калі не выконваць правілы электрабяспекі і не захоўваць меры асабістай асцярожнасці.

Калі знайшлі правіслы ці абарваны провад лініі электраперадачы – тэрмінова паведаміце пра гэта ў РЭС на адзіны кароткі нумар 144. Забаронена набліжацца бліжэй за восем метраў да абарваных правадоў і тых, што ляжаць на зямлі.

Уладальнікі невыкарыстоўваемых электраўстановак абавязаны прыняць меры па іх адключэнні. Для адключэння невыкарыстоўваемых жылых дамоў і іншых пабудоў ад электрасеткі неабходна звярнуцца ў РВЗУ «Энергазбыт».

У чалавека няма органаў пачуццяў, якія папярэджвалі б пра небяспеку электратоку. Засцерагуць ад паражэння толькі веданне і выкананне простых правіл электрабяспекі і мер асабістай асцярожнасці.

Адміністрацыя Міёрскага РЭС.

← Предыдущая

Как медалист СШ № 3 выбрал БГУИР

Назад к списку
Следующая →

Может ли таксист отказать в поездке, если нет детского кресла?

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]