20 Марта 2024

Миорский РЦГЭ информирует: Клещ - это опасно

gazeta
  • 961

Двенадцать видов иксодовых клещей существует в Беларуси. Они могут нападать на человека и являются хранителями и переносчиками тяжелых инфекционных заболеваний – клещевого энцефалита и болезни Лайма.

 

Дванаццаць відаў іксодавых кляшчоў існуе ў Беларусі. Яны могуць нападаць на чалавека і з’яўляюцца захавальнікамі і пераносчыкамі цяжкіх інфекцыйных захворванняў – клешчавога энцэфаліту і хваробы Лайма.

Даўжыня кляшча не перавышае 2-3 міліметраў. У яго плоскае цела, пакрытае мрамарным або чорным шчытком напалову ў самкі і амаль цалкам у самца. Яны жывуць у лясах, часцей змешаных, сустракаюцца на прасеках, на старых высечках, дзе высокая трава, добра развіты кустарнік, уздоўж лясных сцежак.

Заразіцца можна, калі насякомае прысмакталася або расціснулі яго неабароненымі рукамі. Клешчавы энцэфаліт пагражае пры ўжыванні некіпячонага казінага малака ад хворай жывёлы. Гэта вострае віруснае захворванне з дрыжыкамі, моцным галаўным болем, ванітаваннем, ірвотай, колючымі болямі ў канечнасцях. Такі стан трымаецца чатыры – пяць дзён, а затым раптоўна знікае, а праз тыдзень – два вяртаецца ў выглядзе паражэння мазгавых абалонак. Узмацняюцца галаўныя болі, далучаецца напружанасць патылічных мышцаў і боязь святла.

Хвароба Лайма – вострае бактэрыяльнае захворванне, якое пераходзіць у хранічнае. Праяўляецца яно паражэннем скуры, нервовай і сардэчна-сасу-

дзістай сістэм, апорна-рухальнага апарату, агульнай інфекцыйнай інтаксікацыяй. Калі ў месцах, дзе прысмактаўся клешч, праз тыдзень – два з’яўляецца выразная чырвоная пляма, у сярэдзіне больш светлая, і яна павялічваецца, а потым кольцы з’яўляюцца ў іншых месцах – гэта першыя прыкметы. Хворыя скардзяцца на галаўны боль, агульную слабасць, недамаганне, тэмпературу цела 38 градусаў. Калі не лячыць, хвароба набывае хранічны характар, на позніх стадыях развіваюцца цяжкія паражэнні органаў і сістэм.

Каб папярэдзіць клешчавыя інфекцыі, ідучы ў лес, апранайцеся правільна – у светлыя рэчы. Каўнер сарочкі з доўгім рукавом павінен шчыльна прылягаць да цела, куртка пажадана з капюшонам. Штаны неабходна заправіць у боты ці ў шпарпэткі, галаву і шыю закрыць хусткай ці кепкай. Выкарыстоўвайце рэпеленты. Як мага часцей аглядайце сябе і спадарожнікаў, каб выявіць на целе кляшчоў.

Пасля лесу вытрасіце адзенне. Не нясіце ў памяшканне кветкі і галінкі, куртку і іншыя прадметы, дзе могуць аказацца кляшчы.

Калі ўсё ж клешч прысмактаўся, найхутчэй выдаліце яго. Зрабіць гэта лепш у траўматалагічным ці хірургічным кабінеце, або самастойна – пры дапамозе пінцэта або пятлі. Месца ўкусу апрацуйце 3 %-м перакісам вадароду, ёдам ці любым спіртавым растворам. Звярніцеся да тэрапеўта ці інфекцыяніста, які прызначыць лячэнне антыбіётыкамі, эфектыўнае ў першыя 72 гадзіны, і ўсталюе медыцынскае назіранне. Лабараторна даследаваць выдаленага кляшча неабавязкова.

Абараніцца ад клешчавога энцэфаліту можна пры дапамозе прышчэпкі, а супраць Лайм-барэліёзу вакцыны няма.

Алена ТАНКАВІД, урач-эпідэміёлаг
(загадчык аддзела) санітарна-эпідэміялагічнага аддзела РЦГЭ.

 Фото для иллюстрации.

← Предыдущая

Миорскую центральную районную библиотеку посетили ученики СШ № 2

Назад к списку
Следующая →

О особенностях АСКУЭ рассказала инженер Миорского районного производственно-сбытового участка

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]