01 Февраля 2018

Миорские школьники выступили достойно на областных олимпиадах

gazeta
  • 661

 У абласных прадметных алімпіядах удзельнічалі адзінаццаць школьнікаў з Міёрскага раёна. Пераможцамі вярнуліся са спаборніцтваў адзінаццацікласніца СШ №2 Вераніка Закрэўская і дзевяцікласнік Завуццеўскай ДС-БШ Павел Гваздоўскі. У абодвух дыпломы ІІІ ступені.

Вераніка ўдзельнічала ў алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. Павел абараняў гонар школы і раёна на тэхнічнай працы. Школьнікі не першы год выходзяць пераможцамі на раённым узроўні і адольваюць вяршыні абласнога.


Як заўважае намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Галіна Гур'ева, усе ўдзельнікі з Міёршчыны годна выступілі на спаборніцтвах. Некаторых ад дыпломаў аддзялілі ўсяго некалькі працэнтаў. Найбольш удзельнікаў на абласныя алімпіяды адправіла СШ №3 імя Я.Томкі.

Фота для ілюстрацыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Историческое прошлое как визитная карточка Дисны

Назад к списку
Следующая →

Дети и родители свободное время должны проводить ВМЕСТЕ!

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]