23 Января 2024

Миорчанин Юрий Желнерович: "Меня рассекретила полевая почта»

gazeta
  • 646

Хотелось бы забыть на год и десять месяцев, проведенные в Афганистане, миорчанину Юрию Желнеровичу. Конечно, не все, а только те моменты, которые как раз наиболее прочно врезались в память. Обстрелы, гибель сослуживцев, постоянный страх. Об этом этапе жизни напоминают несколько пожелтевших снимков в фотоальбоме.

 Хацелася б забыцца на год і дзесяць месяцаў, праведзеныя ў Афганістане, міярчаніну Юрыю Жалняровічу. Вядома, не ўсе, а толькі тыя моманты, якія якраз найбольш трывала ўрэзаліся ў памяць. Абстрэлы, гібель саслужыўцаў, пастаянны страх. Пра гэты этап жыцця нагадваюць некалькі пажаўцелых здымкаў у фотаальбоме.

У 1984-м Юрыю Жалняровічу толькі споўнілася васямнаццаць. Прызвалі ў войска. За плячыма былі атэстат аб заканчэнні дзесяцігодкі і вадзіцельскае пасведчанне, якое малады работнік лесазавода атрымаў па накіраванні ў Шаркаўшчыне.

– Нас было чалавек пяць, некалькіх ужо з Віцебска адправілі дадому па стане здароўя, – прыгадвае Юрый Адамавіч падзеі саракагадовай даўнасці. – Са мной разам прызваўся Леанід Шымуковіч з Сіцькова, але ўжо ў вучэбцы ў Фергане (горад ва Узбекскай ССР, – заўвага аўт.) нашы шляхі разышліся.

Пасля трох месяцаў вучобы групу з каля 150 салдат самалётам накіравалі ў Афганістан. Хлопцы даведаліся пра тое, што едуць на вайну, толькі калі сталі запаўняць анкеты. З Кабула на бронітранспарцёрах іх перавезлі ў Баграм, а на наступны дзень – 9 лютага – у горны кішлак Анава, дзе і размясціліся.

– Буяла вясна, мясцовае насельніцтва садзіла рыс. Памятаю, што мяне здзівіла прырода – дрэў мала, горы паўсюль, – расказвае суразмоўнік. – Наша групоўка размясцілася ўнізе.

Месяц навабранцам далі на адаптацыю, толькі даводзілася абслугоўваць сябе. Перш-наперш узвялі жыллё накшталт душманскіх хат. Для гэтага капалі бункеры, абмазвалі сцены глінай, абкладалі іх камянямі і палкамі, збівалі з дошак нары.

 З першых дзён хлопцы акунуліся ў суровыя ваенныя ўмовы. Штодня скіроўваліся на раку Панджшэр па ваду. Аднойчы трапілі пад абстрэл. Усе засталіся ў жывых, толькі кантузіла вадзіцеля БМП. Юрый ехаў следам на ЗІЛе. Наступны раз давялося тушыць тэнт на машыне, дзе перавозілі снарады.

– Там ішлі баявыя дзеянні. З сямі гадзін, прадугледжаных на сон, тры мы стаялі на пасту. Заставалася толькі чатыры, але калі-нікалі ўдавалася прылегчы пасля абеду, – заўважае. – За дзень па тры – чатыры бамбёжкі перажывалі. Год і дзесяць месяцаў я жыў у гэтай вайне.

Бацькі не ведалі, што сыну пагражае небяспека. Не расказваў ім пра вайну. Хваляваліся, калі спачатку перасталі атрымліваць лісты, а неўзабаве ўбачылі на чарговым канверце значок палявой пошты. Ад іх перажыванняў, што выліваліся ў доўгія пісьмы, наварочваліся слёзы. Кажа, сам стараўся не ўзнімаць гэтыя тэмы, пісаў пра надвор’е, як быццам і не было той вайны.

Час, калі верталёт дастаўляў узбраенне, харчаванне і карэспандэнцыю, быў для салдат сапраўдным святам. Лісты ад сваякоў радавалі больш за ўсё. Іх атрымлівалі па чатыры – пяць мяхоў. У дрэннае надвор’е ляцець праз цясніну ў Панджшэры не было магчымасці, не мелі тады і сувязі з «вялікай зямлёй». Адзін з такіх крызісаў доўжыўся амаль два месяцы, і Юрый Адамавіч узгадвае, як засталіся без снарадаў. Некалькі разоў начавалі ў акопах з гранатамі і аўтаматамі, больш абараняцца нечым было.

Самы яркі ўспамін за амаль два гады ў Афганістане таксама звязаны з небам.

– Больш за ўсё запомнілася, калі мой зямляк прыляцеў. Камандзір лётнага экіпажа Тадэуш Тышкевіч жыў па вуліцы Леніна, – кажа Юрый Адамавіч. – Ён выйшаў з верталёта і ўбачыў зверху ў мяху пісьмо з адрасам: горад Міёры. Знайшоў мяне і адразу пытае: што табе прывезці, можа смачненькага чаго? Я папрасіў стропы на аксельбанты, бо заставалася некалькі месяцаў да дэмбеля. Прывёз!

Усім удзельнікам групоўкі было ад васямнаццаці да дваццаці гадоў. Дзесьці вірыла жыццё, а яны кожны дзень сутыкаліся са смерцю. Аднойчы афіцэр, які дзён праз дзесяць павінен быў вярнуцца дадому, паехаў у горад за падарункамі родным і не вярнуўся.

Афганец і сёння часта ўзгадвае тыя мясціны. Даведаўся з інтэрнэта, што штаб, дзе стаяла групоўка, амаль не змяніўся. Толькі на месцы пясчанай дарогі з’явілася асфальтаваная, паўстала агароджа, з-за якой адкрываецца від на высокую гару Манета. Адтуль часта назіралі ў вялікі бінокль, дзе хаваюцца душманы.

– Яны гаварылі: рускі шураві (ураджэнец СССР, – заўвага аўт.) ранены ляжыць, а другі паўзе і выцягвае яго пад абстрэламі. Здзіўляліся, як мы адзін за аднаго стаялі, – заўважае.

Пайшоў у запас радавы Юрый Жалняровіч у лістападзе 1986-га. Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». Дабіраўся поездам да Масквы, а адтуль трапіў у Мінск, дзе вучылася сястра. Гэта стала сюрпрызам для бацькоў. І па сённяшні дзень надоўга не расстаюцца і нават жывуць разам. У мірным жыцці ўладкаваўся ў аўтапарк г. Міёры. Пачынаў вадзіцелем хлебавоза, пасля кіраваў самазвалам і дапамагаў дарожнай службе, з 2016 года за рулём аўтобуса. Кожны дзень вадзіцель скіроўваецца на маршрут па раёне, як калісьці калясіў па афганскіх дарогах. Яны заўсёды ў яго памяці, як і тыя, хто застаўся там назаўжды.

Аленна Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА і з архіва Юрыя ЖАЛНЯРОВІЧА.

← Предыдущая

Историческое прошлое как визитная карточка Дисны

Назад к списку
Следующая →

Карпенко рассказал, как могут проголосовать проживающие за рубежом белорусы

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]