Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: С 5 по 9 октября сотрудники органов внутренних дел проводят профилактическую акцию "Кибермарафон"
Происшествия: В период с 28 сентября по 4 октября на территории Витебской области зарегистрировано 28 киберпреступлений
Происшествия: ДТП в Миорском районе: работники МЧС деблокировали водителя
Происшествия: Родителям в Беларуси стоит быть начеку: мошенники придумали новую схему
Общество: Место нахождения организации должно соответствовать месту ее государственной регистрации
Кожны з нас, вобразна кажучы, з'яўляецца невялічкай фабрыкай па вытворчасці адходаў магутнасцю да 400 кілаграмаў у год. Калі іх выкідваць у сметніцу, адвозіць на звалку ці міні-палігон, губляюцца рэсурсы (энергія, вада, сыравіна і іншае), некалі выкарыстаныя на выраб рэчаў дамашняга ўжытку. Чым далей — тым больш. Грамадства прагрэсіруе, прыродныя магчымасці памяншаюцца, а смецця более. Каб захаваць навакольнае асяроддзе спрыяльным для сябе, няма іншага выйсця, як пачаць сартыроўку адходаў у хатніх умовах.
Сартыроўка бытавых адходаў павялічвае колькасць сыравіны для наступнай перапрацоўкі (тую ж ПЭТ-бутэльку можна аднаўляць да 30 разоў, а шкло — бясконца), памяншае аб'ёмы смецця, якое трэба адвозіць на "захараненне". А колькі эканоміцца энергіі і прыродных рэсурсаў!
У нашых населеных пунктах более кантэйнераў для паасобнага збору бытавых адходаў — паперы, шкла, пластыку. Аднак наша свядомасць паварочваецца да новай справы марудна. Нават узнікаюць дыскусіі: навошта гэта наогул. Толькі іншага выйсця няма, калі не хочам жыць на сметніку.
Кантэйнеры для паасобнага збору другасных рэсурсаў падпісаны, спецыяльныя ёмістасці прадугледжаны для ПЭТ-бутэлек, батарэек і іншага. Тут нібы ўсё зразумела. Але ёсць нюансы. У пластыкавых ёмістасцях ці пакетах (з-пад смятаны, кефіру і інш.) не павінна заставацца рэшткаў прадуктаў. З пластыкавай бутэлькі неабходна зняць папяровую налепку, адвінціць крышку, бо яна з іншага матэрыялу. ПЭТ-бутэльку трэба максімальна пакамячыць, каб заняла менш месца. Пластыкавыя ёмістасці з-пад агрэсіўных хімічных рэчываў і маторнага масла захоўваюцца асобна.
Памятайце, што для паўторнай перапрацоўкі папера павінна быць сухой, у кардонных каробках нельга па-кідаць пластык. Наогул, кантэйнеры з розных матэрыялаў трэба разбіраць.
Для паўторнай перапрацоўкі не выкарыстоўваюцца папяровыя пакеты з фальгіраванай плёнкай унутры ад малочных прадуктаў, сокаў.
Няхай такія патрабаванні вас не пужаюць. Каб займацца сартыроўкай бытавых адходаў у хатніх умовах, дастаткова вядра для рэшткаў ежы і пакета для ўсяго астатняга. Каробка падыдзе для паперы, яна назапашваецца марудна.
Кантэйнеры для збору батарэек знаходзяцца ў магазінах, а ртуцьутрымлівальныя вырабы (тэрмометры, энергазберагальныя лямпы) прымаюць аддзяленні МНС.
Уладзімір МЯЦЕЛІЦА, дырэктар УП ЖКГ Міёрскага раёна.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.