16 Октября 2017

В Миорах встретились клубы "Надежда" и "Зрячие сердца"

gazeta
  • 517

 У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва 5 кастрычніка сустрэліся ўдзельнікі клубаў "Надзея" і "Відушчае сэрца". Прыгадвалі мінулае, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, спявалі песні, чыталі вершы. Мерапрыемства прысвячалася Дню сталых людзей. Ініцыятарамі выступілі кіраўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб'яднанняў "Беларускае таварыства інвалідаў" і "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" Валянціна Юшкевіч і Ліліяна Батарчук.

Аздобленая стракатымі парасонамі і кляновым лісцем гасцёўня пера-тварылася ў рэтра-кафэ. Сустрэча пад дэвізам "Скажу "Спасибо" я годам" вярнула ў савецкую эпоху. Час юнацтва і маладосці.


Чаяпіцце суправаджалася віншаваннямі, конкурсамі, віктарынамі. Найбольш зацікавіла спаборніцтва "Ганаровы краязнаўца". Успаміналі былыя назвы міёрскіх вуліц, лічылі ліхтары па Дзяржынскага і дрэвы ў гарадскім парку. Не спатрэбіліся шпаргалкі, прыгатаваныя арганізатарамі для конкурсу песень. Савецкія шлягеры памятаюць. Са сваімі вершамі выступілі Валянціна Крупенька і Сафія Гуз. Як заварыць духмяную гарбату з лугавых траў і зрабіць аздараўленчы масаж, паказала і расказала Марыя Грыгаровіч.


Некаторыя ўдзельнікі клубаў "Надзея" і "Відушчае сэрца" пабачыліся ўпершыню. Атмасфера атрымалася цёплай і сяброўскай. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

В Миорском ТЦСОН прошла инфо-встреча «Беларусь против табака: здоровый маршрут»

Назад к списку
Следующая →

Объявлены победители фотоконкурса "Осенний фитнес"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]