21 Февраля 2026

В Миорах проводили зиму и встретили весну

gazeta
  • 1206

У мінулую суботу ў Міёрах праводзілі зіму і сустракалі вясну. Фальклорнае свята «Весяліся, народ, Масленіца ля варот!» прайшло з песнямі, танцамі і забавамі. Не абышлося без традыцыйных бліноў з розным начыннем. Увогуле, на плошчы ля Цэнтра культуры і народнай творчасці разгарнулася Шырокая Масленіца. Весела, смачна і цікава. 

Ласункамі частавалі

Пакуль збіраецца на свята народ, праходзім па тэматычных падворках сельсаветаў. У кожнага з іх – свая фішка. Павятчане, напрыклад, частуюць блінамі «Баунці» з тваражком, беляшамі з мясам і капустай, «слімачкамі» з ікрой.

Узмёнцы падрыхтавалі каравай і так званыя «балабэнікі».Сухарыкі, тварожнікі так завём, – дзеляцца гаспадынькі. – А бліны – з пылу, з жару, з чым жадаеце?! З маслам, са скваркамі.

Запрашаюць да стала і паказваюць выставу вязаных рэчаў: шалі, хусткі, дыванкі, рукавіцы. Ад іх вее цеплынёй рукатворных вырабаў. Усё можна купіць. Побач прадае дошчачкі для кухні рамеснік з Лявонпаля Віктар Тварановіч. Разбіраюць уміг. Перад намі пакупніца бярэ адразу чатыры.
На туркоўскім падворку прапаноўваюць беляшы з мясам, пірог з варэннем, бліны, сасіскі ў цесце, тварожныя шарыкі, хвораст, булачкі з мясам і згушчонкай.

Сапраўднае ўпрыгожванне свята – прадукцыя сыраробаў Аляксандра і Ганны Цітовых з Суромшчыны. Вырабляюць яе без дабаўлення заквасак па традыцыйных рэцэптах. Розны смак сыру абумоўлены ўмовамі паспявання.

Кожны від індывідуальны – салодкі, з кіслінкай, са смакам яблыка, – дзеліцца Ганна.

Лепш за ўсё разыходзяцца вэнджаны «Джыл» і тварожны «Адыгейскі».

Ладзіць дэгустацыю сваёй прадукцыі мясакамбінат. Тут жа можна яе купіць.

Дзве міёрскія майстрыцы – Ксенія Маскаленка і Святлана Падабыцька – з пернікамі. Вырабы прыцягваюць увагу. У Ксеніі традыцыйныя ласункі, у Святланы – букеты і пернікавыя домікі.

Мой брэнд «Светчын пернік». Мне здаецца, мяне ведаюць усе Міёры. У перніках люблю 3Д-канструкцыі, аб’ёмы і фактуры, – расказвае Святлана.

Бліны выпякалі

Многія з гаспадынек гатуюць блінцы адразу на месцы на плітках. Смачна! Супрацоўніцы Цэнтра культуры і народнай творчасці запрашаюць прыгатаваць гэтую страву. Ды не звычайна, а… на калодзе!Побач ужо сабралася чарга. Адны жадаюць паўдзельнічаць у конкурсе, іншыя – паглядзець. Хутка разгараюцца калодкі, і жадаючыя беруцца за справу. Цеста хопіць усім, намяшалі цэлае вядро.

Спаборнічалі каля трыццаці ўдзельнікаў, некаторыя паспрабавалі пячы бліны на калодзе па-за конкурсам. Задумка спадабалася ўсім.

Ахвотна гатавалі сабе і дзеткам. Асабіста я першы раз паспрабавала пячы бліны на калодзе. На будучыню гэта стане вельмі запатрабавана. Цікава, аўтэнтычна, – дзеліцца ўражаннямі рэжысёр ЦКіНТ Марына Дзям’янава.

Дровы секлі

У конкурсе па колцы дроў, які арганізаваў сектар спорту, 23 удзельнікі з 14-і арганізацый. З іх дзве жанчыны – супрацоўніца сектара Марына Канапелька і прадстаўніца Міёрскага раёна газазабеспячэння Крысціна Сташкевіч. Сыравіну прадаставіў Міёрскі філіял абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Віцебск- аблпаліва».

Шыкоўна! – перадае свае ўражанні Крысціна, якая ўзяла другое месца на мінулагоднім турніры па колцы дроў. – З такой задачай спраўляцца не ўпершыню як былому работніку лясгаса. Спадабалася, але на перамогу не разлічваю, паколькі мужчыны і жанчыны ішлі ў адзін залік.

У выніку на першым месцы аказаўся Ігар Байкоў з рай- аграсэрвісу, другое ўзяў Павел Шаховіч з лясгаса, на трэцім Аляксандр Пятровіч з РАНС. 

Карагоды вадзілі

Забаўляльную тэатралізаваную праграму падрыхтавалі супрацоўнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці. Пад кіраўніцтвам Спадарыні Зімы, Вясны-Красны і Скамарохаў дзеці і дарослыя вадзілі карагоды, слухалі прыпеўкі, гулялі ў гульні і ўдзельнічалі ў конкурсах. У ліку апошніх – бег з яйкам, бітва венікамі, масленічны слуп, перацягні-ка. Пераможцы атрымлівалі прызы і ласункі.Спектакль батлейкі «Прыгоды на Масленіцу» падрыхтавалі супрацоўнікі Чэраскага СДК. Святочны настрой падарылі гледачам народныя фальклорныя калектывы «Язынка» і «Іставіца».

Кожны знайшоў сабе забаву па душы. Дзеці каталіся з ледзяной горкі. Як сімвал хуткага прыходу вясны і штогадовага абнаўлення спалілі Масленіцу.На плошчы было спякотна ад лагодных усмешак і вясёлых забаў, гарачага чаю і смачных бліноў. Па водгуках удзельнікаў, гэты дзень акунуў у 80-90-я гады. Паспрыяла таму сонечнае надвор’е, і, канешне, багацце снегу. Свята атрымалася. 


 

У ТЭМУ
Інтэрактыўныя пляцоўкі прадставілі РАНС і ТВВОД, аддзяленне Дэпартамента аховы. Дарылі тэматычныя паветраныя шары дзецям супрацоўнікі раённага камітэта ГА «БРСМ».


Алена ВАРОНІНА.

Фотарэпартаж Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Историческое прошлое как визитная карточка Дисны

Назад к списку
Следующая →

Широкая Масленица в городе Дисна

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]