17 Июня 2019

В Миорах проходил месячник Красного Креста

gazeta
  • 591

 З 8 мая па 1 чэрвеня праходзіў месячнік Чырвонага Крыжа ў раённай арганізацыі. У рамках месячніка праводзіліся інфармацыйна-прафілактычныя акцыі, прысвечаныя Сусветным дням без тытуню, донара крыві, і памяці людзей, памерлых ад СНІДу, па бяспецы дарожнага руху і папярэджанні дзіцячага траўматызму.

Прайшло ўрачыстае мерапрыемства “З днём нараджэння, Чырвоны Крыж!”, дзень адчыненых дзвярэй, калі жадаючыя пазнаёміліся з дзейнасцю раённага аб’яднання, далучыліся ў рады валанцёраў і членаў таварыства. Шукалі партнёрскія арганізацыі і спонсараў.
Валанцёрскія групы наведвалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, пажылых адзінокіх грамадзян і інвалідаў дома, у інтэрнатах, аддзяленнях кругласутачнага знаходжання, бальніцах сястрынскага догляду.


У гандлёвых аб’ектах дзейнічалі пункты па зборы сродкаў для маючых патрэбу.


Валанцёры, прадстаўнікі партнёрскіх арганізацый і іншыя зацікаўленыя прайшлі навучанне па аказанні першай медыцынскай дапамогі, асновах догляду на даму з элементамі кінэстэтыксу (успрыманне свету праз дотыкі). Аказалі дапамогу вымушаным перасяленцам з Луганскай і Данецкай абласцей Украіны.


Члены таварыства Чырвонага Крыжа ўдзельнічалі ў навучанні па пытаннях рэалізацыі праекта УВКБ ААН “Сацыяльная і медыцынская дапамога бежанцам і асобам, якія шукаюць прытулку ў Рэспубліцы Беларусь”, тактыка-спецыяльных вучэннях па арганізацыі і эвакуацыі пры пагрозе і ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Прайшлі трэнінг па канцэпцыі бяспечнага доступу.


У планах – удзел у XIII абласных спаборніцтвах санітарных фарміраванняў грамадзянскай абароны.

Фота для ілюстрацыі.

Ганна ЛІСКОВА,
старшыня раённага аб’яднання
Чырвонага Крыжа.

← Предыдущая

Жюри оценит работу, эрудицию, артистизм. В Беларуси стартует конкурс молодых женщин из профактива

Назад к списку
Следующая →

В Миорах прошло мероприятие "Забей на курение"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]