13 Августа 2018

В Миорах почтили память адмирала-подводника Егора Томко

gazeta
  • 641

 Трэцяга жніўня ля мемарыяльнай дошкі, прысвечанай славутаму земляку, Герою Савецкага Саюза адміралу-падводніку Ягору Томку, збіраюцца вучні школы, якая носіць яго імя, жыхары аднайменнай вуліцы Міёр, прадстаўнікі грамадскасці райцэнтра, людзі, што ведалі і памятаюць камандзіра субмарыны, выхавальніка новай змены для флоту і проста чалавека. 

 Герою споўнілася б 83. Але нялёгкая служба, вялікая адказнасць, суровыя выпрабаванні адмерылі значна менш. Імя Ягора Андрэевіча назаўсёды звязана з першым пераходам атамных падводных лодак пад ільдамі Арктыкі з Атлантычнага ў Ціхі акіян. У непрагляднай цемры, па неабследаваным маршруце, бо раней у гэтым не было патрэбы, амаль без надзеі на выратаванне пры непрадбачанай сітуацыі. Вось у такіх умовах ураджэнец вёскі Лявонаўцы на Міёршчыне, надта далёкай ад мора, змог правесці падводны карабель і выканаць заданне без страт тэхнікі і асабовага саставу экіпажа. Пра гэта на мітынгу, прысвечаным дню нараджэння Героя, гаварыў раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак.


 Для сястры Ягора Томкі Ноны Андрэеўны памятнай стала нядаўняя паездка ў Мінск, дзе адбылася прэзентацыя выпуску серыі  паштовых марак, прысвечаных беларускім адміралам, у тым ліку яе брату. Яна падзякавала школьнікам і жыхарам райцэнтра за памяць. Асаблівая ўдзячнасць ветэрану працы, нядаўняму кіраўніку СШ №3 Валянціне Генадзьеўне Атрошка, якая пастаянна наведвае скверык з мемарыяльнай дошкай, клапоціцца пра навакольны парадак і чысціню. Пры неабходнасці кліча ў дапамогу вучняў і дарослых.


Мітынг закончыўся невялікім літаратурным мантажом з вершаў мясцовых аўтараў пра подзвіг героя-падводніка. Яго падрыхтавалі вучаніцы СШ №2. 

Фота аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

← Предыдущая

Костюковичи принимают День белорусской письменности

Назад к списку
Следующая →

Садония Шидловская из Чепуков — активная поклонница "Миорских новостей"

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]