24 Августа 2018

В Миорах для пожилых работает социальная парикмахерская

gazeta
  • 538

 У тэрытарыяльным цэнтры па вуліцы Камуністычнай, 36/2 працуе сацыяльная цырульня для грамадзян з першай і другой групамі інваліднасці. А таксама непрацоўных, якія дасягнуліся агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту. Тут можна пастрыгчыся, пафарбаваць валасы, зрабіць прычоску або завіўку. Неабходна толькі прадставіць пашпарт, пасведчанне інваліда або пенсіённае.

У нас працуе малады крэатыўны спецыяліст. Робіць сваю справу хутка і якасна. Запісацца можна папярэдне ў зручны для вас час. Для грамадзян, якія не ходзяць, аказваем паслугу на даму. Калі прымаем чатыры-пяць заявак з аднаго населенага пункта, выязджаем і ў вёску.
Стрыжка каштуе ад 3 рублёў 36 капеек да 6 рублёў.


Цырульня працуе з панядзелка да пятніцы з 9 да 18 гадзін. Абедзенны перапынак — з 13.00 да 14.00.
Акрамя таго, цэнтр аказвае разавыя платныя паслугі на даму: простая масляная афарбоўка, укладка колатых дроў, фарміраванне градак, праполка і збор гародніны, прыбіранне ўчастка пахавання.


Дадатковая інфармацыі па тэлефонах 4 17 72 і 4 36 22.

Фота для ілюстрацыі.
Людміла АСТУКЕВІЧ,
загадчыца аддзялення тэрміновага
сацыяльнага абслугоўвання.

← Предыдущая

Около 5,6 тыс. целевиков зачислили вузы Беларуси в эту приемную кампанию

Назад к списку
Следующая →

13 детей родилось на Миорщине в июле

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]