02 Ноября 2026

Иностранцы в Беларуси: Правила въезда и проживания

gazeta
  • 1624

 

Кожны дзень у нашу краіну прыбывае вялікая колькасць замежных грамадзян з мэтай турызму, многія разглядаюць Рэспубліку Беларусь як месца для далейшага знаходжання і пражывання. Усе яны абавязаны выконваць Канстытуцыю і іншыя заканадаўчыя акты, паважаць нацыянальныя традыцыі. Гэта абумоўлівае Закон № 105-З ад 4 студзеня 2010 года «Аб прававым становішчы іншаземных грамадзян і асоб без грамадзянства».

Праблема прыцягнення іншаземцаў да адміністрацыйнай адказнасці застаецца актуальнай. Згодна з арт. 26 Закона, тыя, хто ўчыніў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь злачынствы, адміністрацыйныя і іншыя правапарушэнні, нясуць адказнасць згодна з заканадаўчымі актамі нашай краіны.

У выпадку выяўлення фактаў парушэння іншаземнымі грамадзянамі адміністрацыйнага заканадаўства тэрытарыяльны орган унутраных спраў разглядае пытанне аб мэтазгоднасці далейшага знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь. Пры гэтым улічваецца асоба іншаземца, ступень цяжкасці ўчыненага супрацьпраўнага дзеяння, законнасць або незаконнасць знаходжання на тэрыторыі дзяржавы, учыненне супрацьпраўных дзеянняў у мінулым, наяўнасць дазволу на часовае або пастаяннае пражыванне, падстаў для знаходжання тут.
Іншаземныя грамадзяне, якія маюць часовае знаходжанне, дазвол на часовае або пастаяннае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь, могуць пазбавіцца свайго прававога статуса пры ўстанаўленні наступных умоў:

  • іншаземец асуджаны ў Беларусі або іншай дзяржаве за ўчыненне наўмыснага злачынства, прызнанага Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, і судзімасць не знятая або не пагашаная;
  • іншаземец падчас знаходжання ў Беларусі пяць і больш разоў на працягу года падвяргаўся адміністрацыйным спагнанням і не мінуў тэрмін, па заканчэнні якога парушальнік лічыцца не прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасці.

У выпадку ўстанаўлення ўказаных абставін у адносінах да іншаземных грама- дзян і асоб без грамадзянства можа быць прынята адно з наступных рашэнняў:

  • аб адмове ва ўездзе ў Рэспубліку Беларусь;
  • аб скарачэнні тэрміну часовага знаходжання;
  • аб высылцы;
  • аб ануляванні дазволу на часовае пражыванне;
  • аб ануляванні дазволу на пастаяннае пражыванне;
  • аб дэпартацыі (у выпадку ўстанаўлення парушэння міграцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь).

Таццяна ЛЫСЁНАК,
старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС.

← Предыдущая

Миорчанин Максим Мацюсь на «SuperПРОФИ-2026»

Назад к списку
Следующая →

Людзям патрэбна ўпэўненасць у год якасці

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]