12 Ноября 2014

Династия учителей

gazeta
  • 456

Династия учителей Сяргею Сцяпанавічу Панізніку мне ўдалося ўстанавіць сувязь з Зофіяй Олейка з Грабаўніцы ў Польшчы. Яна нарадзілася ў 1935 годзе ў вёсцы Мальцы цяпер Узмёнскага сельсавета, дзе яе маці Ядвіга працавала настаўніцай. Бацька Францішак Міханьчык настаўнічаў у школах вёсак Палякі і Даўгінава, удзельнічаў у будаўніцтве школы ў Лявонпалі, быў прызначаны яе дырэктарам. Рэкамендацыйны ліст кіраўніка настаўніцкай семінарыі імя Томаша Зана ў Вільні сведчыць, што Францішак Міханьчык можа самастойна працаваць у школе як у вёсцы, так і горадзе, мае прыхільнасць да педагогікі, здатны выкладаць прадметы як на базавым, так і на вышэйшым узроўні.


Яшчэ адна характарыстыка Ф. Міханьчыка ўжо як дырэктара ў Лявонпалі напісана інспектарам з Браслава (тады павятовы цэнтр). У ёй адзначана, што "дырэктар Франц Міханьчык мае прыроджаныя здольнасці да педагагічнай працы, аказвае вялікі ўплыў на вучняў, урокі праводзіць цікава і на высокім узроўні. У сваёй дзейнасці знаходзіць задавальненне. Як кіраўнік адрозніваецца выключнай старннасцю, свае абавязкі выконвае без цяжкасцей".
Гэтыя і іншыя арыгіналы дакументаў і здымкі даслала ў музей СШ №3 Зофія Олейка. Асаблівую цікавасць выклікае фота вялікай групы педагогаў пад час настаўніцкай канферэнцыі 1935 года. Яно пакінула для нашчадкаў твары людзей, якія амаль 80 гадоў таму "сеялі добрае і вечнае" ў нашых мясцінах.


Каштоўнымі экспанатамі экспазіцыі аб развіцці адукацыі на Міёршчыне стануць арыгінал дакумента 1937 года аб наведванні павятовым інспектарам аднакласнай школы ў Даўгінаве, дзе працаваў настаўнікам Ф. Міханьчык, яго пасведчанне як дырэктара паўшэхнай школы другой ступені ў Лянвонпалі ў 1939 годзе, акт перадачы Лявонпальскай школы 1.11.1941 года новаму дырэктару Тэлесфору Шайтэру. Даведкі сведчаць аб працы настаўнікаў Міханьчыкаў у Мальцах, Паляках, Даўгінаве, Лявонпалі, аб заканчэнні перападрыхтоўчых курсаў па геаграфіі ў Гродне і іншыя факты. Важкім дапаўненнем да іх сталі два дыскі са здымкамі 30-х гадоў мінулага стагоддзя і біяграфіяй Ф. Міханьчыка.
На жаль, пасля вайны ён назаўсёды перабраўся з сям'ёй ў Польшчу. Адзін з дасланых дакументаў засведчыў, што ў 1946-ым Ф. Міханьчык быў сябрам (членам) прэзідыума Рады Нарадовай у Бжозаве.


Зофія таксама атрымала педагагічную адукацыю і працавала настаўніцай, актыўна займалася грамадскай дзейнасцю, стварыла хор. Яе сын Анджэй Олейка — прафесар Інстытута гісторыі ўніверсітэта ў Жушуве і займаецца рэканструкцыяй падзей Другой сусветнай вайны.
Мінулым летам Зофія Олейка з сынам Анджэем і кузінай Ядвігай Олейка-Вінярскай наведалі нашы мясціны, пабывалі ў СШ №3. Вядома, іх асабліва зацікавіў музей адукацыі, хаця ён яшчэ знаходзіцца ў стадыі афармлення: менавіта там размешчаны матэрыялы пра Францішка Міханьчыка. А прафесар не мінуў раздзелы краязнаўчага музея, звязаныя з ваеннымі падзеямі на Міёршчыне.


Династия учителей Вядома, як было не пагаварыць з прыезджымі пра нашых славутых землякоў. Калі ўзгадалі капітана Мамерта Станкевіча, то аказалася, што яму прысвечана вельмі папулярная ў Польшчы кніга Караля Ольгерда Ворхарда (1905-1986) пад назвай "Значыць Капітан", напісаная яшчэ ў 1960-ым. Караль Ворхард сам марскі афіцэр, ён служыў на акіянскім лайнеры пад камандаваннем капітана Мамерта Станкевіча. Яму пашчасціла выжыць, калі тарпедаваны немцамі карабель тануў. Аўтар з захапленнем апісвае майстэрства капітана, яго мужнасць і кемлівасць. У назве кнігі ён увекавечыў любае выслоўе нашага земляка — слова "значыць".
Дарэчы, па выніках апытання чытачоў кніга "Значыць Капітан" прызнана лепшай у намінацыі "Марыністыка". Цяпер яна ёсць і ў нашым музеі. Дзякуй за гэта Зофіі Олейка.

 

Вітольд ЕРМАЛЁНАК.

← Предыдущая

Костюковичи принимают День белорусской письменности

Назад к списку
Следующая →

Адрес скорость письму придает

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]