Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
З роднымі мікалаёўскімі мясцінамі звязана ўся працоўная дзейнасць Наталіі Мядзелец. Яна заўсёды мела справу з лічбамі і планаваннем, такога ж падыходу прытрымліваецца і ў асабістым жыцці. Разам з тым не выключае і спантанных учынкаў, якія расквечваюць шэрыя будні.
– Я родам адсюль – з Арханава, – акрэслівае сваю прыналежнасць да мікалаёўскіх мясцін Наталія Мядзелец і дзеліцца старонкамі біяграфіі: – Прыйшла працаваць у гаспадарку ў 1988 годзе пасля заканчэння Полацкага сельгастэхнікума, так і засталася. Спачатку была дыспетчарам, затым бухгалтарам, эканамістам па працы.
Нягледзячы на адзінае месца работы, усё ж быў невялікі перапынак, калі Наталія Мечыславаўна працавала ў аддзяленні банка ў Мікалаёве. Праз некаторы час вярнулася ў гаспадарку ўжо галоўным эканамістам, на гэтай пасадзе звыш дваццаці гадоў.
Галоўны эканаміст – правая рука кіраўніка. Разам яны павінны спланаваць накірункі дзейнасці гаспадаркі, улічваючы пажаданні і рызыкі. Наталія Мядзелец заўважае, што працуюць у звязцы ўсе спецыялісты. І яна асвоіла не толькі эканамічную тэорыю, але і бухгалтарскі ўлік, асновы заатэхніі і раслінаводства. Кажа, з першым бізнес-планам дапамагалі калегі з іншых гаспадарак, цяпер сама дае кансультацыі.
Складаным выдаўся для аграрыяў сёлетні год.
– Запланавага ўраджаю не атрымалі. Нашмат менш. Толькі дзве тысячы тон супраць трох. Менш і рапсу, кукуруза зусім не ўрадзіла. Затое кармоў нарыхтавалі па 21 кармавой адзінцы на ўмоўную галаву жывёлы. З мінулага года засталіся запасы, таму зімоўка будзе сытай, – дзеліцца суразмоўніца. – Людзі стараліся, уборка ішла кожную хвіліну, аднак надвор’е такое, што трэба было падстройвацца. Апошнія гектары дамалочвалі ўжо ў верасні. Што змаглі, тое ўбралі.
У большасці людзей работа эканаміста асацыюецца выключна з лічбамі. Разам з тым спецыяліст нярэдка выязджае ў поле і на ферму, каб зрабіць фатаграфію рабочага дня чалавека, абнавіць інфармацыю на стэндах, паглядзець, як наладжаны тэхналагічны працэс, перад пачаткам палявых работ азнаёміць работнікаў з расцэнкамі і заданнямі, давесці планы ў жывёлагадоўлі. Ведае, каго трэба пахваліць, а каго матываваць на лепшы вынік. У ліку перадавікоў называе тэхніка-
асемянатара Віктара Брыгаса, Сяргея Храпавіцкага, які быў заняты на касьбе траў і Андрыяна Жука на хімпраполцы, Васіля Зелянкевіча на кормаўборачным камбайне і вадзіцеля Ігара Карніцкага.
Заўважае, што не кожны разумее, што нават мінімальны заробак трэба зарабіць, а не проста прыйсці на работу. Разам з тым, сумленных работнікаў усё ж больш. Дзякуючы ім за дзесяць месяцаў выручка вышэй у параўнанні з аналагічным перыядам летась.
– Атрымалі плюс 7 %, а гэта 2 717 тысяч рублёў. Зменшыліся страты ад рэалізацыі прадукцыі. Чысты прыбытак за кошт бюджэту склаў 1 493 тысячы рублёў, – падводзіць вынікі галоўны эканаміст.
Яна адчувае радасць, калі своечасова выконвае свае справы – зрабіць расцэнкі, распрацаваць палажэнне па аплаце, падвесці справаздачу. Перажывае, калі не атрымліваецца дасягнуць намечаных паказчыкаў. Часам даводзіцца працаваць і ў святочныя дні.
Тым не менш знаходзіць час і на адпачынак. Наведаюцца ў выхадныя дадому сыны Дзмітрый і Аляксей са сваёй сям’ёй. Муж Валерый Пятровіч працуе ў гаспадарцы галоўным энергетыкам і падтрымлівае жонку ва ўсіх справах. А яна любіць парадаваць іх чымсьці смачненькім. Дарэчы, на новай кухні, якую нядаўна зрабілі, кулінарыць нашмат прыемней. Не так часта, але разам выпраўляюцца ў падарожжы. Адно з апошніх – у сталіцу. Дальнія паездкі не плануюць, бо некага пакінуць на гаспадарцы. А вось нашы экасцежка і вадаспад, Гара Маяк у Браславе і Сафійскі сабор у Полацку пакінулі незабыўныя ўражанні.
– На пенсіі будзем больш ездзіць, – заўважае Наталія Мечыславаўна. – А пакуль клопаты далёка не адпускаюць.
Кацярына Рынкевіч.
Фота прадаставіла Наталія Мядзелец.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.