30 Октября 2025

Мифы про межевые знаки

gazeta
  • 623

 Межавыя знакі – гэта афіцыйныя арыенціры, што вызначаюць граніцы ўчастка. Трэба ўважліва ставіцца да іх захаванасці, выконваць граніцы і правілы землекарыстання.

Разбяром найбольш распаўсюджаныя міфы. 

Міф № 1

Межавыя знакі – гэта проста пазнакі, іх можна пераносіць або здымаць без наступстваў. 

На самой справе межавыя знакі – гэта афіцыйныя арыенціры граніц участка. Іх знішчэнне, перанос або пашкоджанне забаронены і цягнуць адміністрацыйную адказнасць. Самавольныя пабудовы за межамі граніц належаць зносу. 

Міф № 2

Узвёў агароджу або пабудову крыху за граніцай участка – не праблема. Пасля можна «пасунуць» граніцы.

Змяненне граніц зямельнага ўчастка – працэдура, якая патрабуе згоды суседзяў, выканання заканадаўства і можа быць немагчымая, асабліва калі парушаюцца правы іншых землекарыстальнікаў і горадабудаўнічыя нормы. 

Міф № 3

Страціў межавыя знакі – можна іх не аднаўляць. 

Страта межавых знакаў вядзе да страты дакладных арыенціраў граніц, што часта выклікае спрэчкі з суседзямі і дадатковыя расходы на аднаўленне знакаў праз спецыялізаваныя арганізацыі. 


Аддзел землекарыстання райвыканкама. 

← Предыдущая

Лучшие санитарные дружины Миорщины

Назад к списку
Следующая →

АПИ – эффективная  и надежная защита вашего дома

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]