Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: В школах обновлены учебные программы для 1-го и 5-го классов
Актуально: Извещения на уплату имущественных налогов за 2025 год направлены в личный кабинет плательщика
АПК: В Беларуси намолотили 7,6 миллиона тонн зерна
Происшествия: Трагедия из-за дольки апельсина: судебные эксперты напоминают правила первой помощи, которые могут спасти жизнь
Происшествия: ️Мошенники в Беларуси начали создавать поддельные точки Wi-Fi. Как это работает
Насычаным выдаўся год у метадыста па традыцыйнай культуры Міёрскага РДК Дзіяны МАЛЯЎКА. Дайшла да фіналу ХХХ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2021». Заняла другое месца на абласным конкурсе «Песні юнацтва нашых бацькоў». Была адной з галоўных салістак на сцэне «Дажынак-2021» у Шуміліне. Разам з тым «зоркай» сябе не лічыць, падкрэслівае, што ёсць куды больш таленавітыя за яе. Сама проста займаецца любімай справай.
Ужо ў тры гады Дзіяна Маляўка натхнёна спявала «Зимний сон» Алсу. З пачатковых класаў выступала на школьных мерапрыемствах, удзельнічала ў аглядах-конкурсах мастацкай творчасці. Дзявяты клас скончыла бенефісам, на якім спявала для родных, настаўнікаў, аднакласнікаў, сяброў, і паступіла ў Наваполацкі музычны каледж на спецыяльнасць «Народны хор».
Самы яркі ўспамін з вучобы – выступленне на міжнародным конкурсе-фестывалі славянскай народнай песні «Опцінская вясна», што праходзіць у Расіі. Тады ў сваёй узроставай катэгорыі заняла трэцяе месца. У ліку членаў журы была заслужаная артыстка Расіі Вольга Кармухіна. Дыплом юнай спявачцы ўручаў вядомы аўтар-выканаўца Сяргей Трафімаў.
Пасля каледжа Дзіяна ўладкавалася ў Міёрскі раённы Дом культуры. Працу сумяшчала з вучобай на завочным аддзяленні Інстытута культуры. У мінулым годзе атрымала дыплом аб вышэйшай адукацыі.
Незвычайны голас мае
Артыстка прызнаецца, што некалі камплексавала з-за свайго нізкага голасу.
– Як правіла, жанчынам больш уласцівы высокія галасы, – гаворыць яна. – Пасля хтосьці сказаў, што ў гэтым мая адметнасць. Выкладчыкі ў каледжы здзіўляліся, як магу нізка спяваць і пры гэтым камфортна сябе адчуваю.
Любоў да музыкі бярэ выток з сям’і. Бацькі Генадзь Віктаравіч і Святлана Уладзіміраўна выступалі за Наўгародскі СДК на аглядах-конкурсах мастацкай творчасці. У ансамблі «Талака» спявае дзядзька Валерый Бруйко – стрыечны брат маці. Атрыманыя ў спадчыну артыстычныя здольнасці і вакальныя дадзеныя Дзіяна пастаянна развівае.
Абласныя і рэспубліканскія конкурсы, канцэрты ў РДК, святы вёсак. У розных месцах і на розных пляцоўках выступае Дзіяна Маляўка. Дзе падабаецца больш?
– Галоўнае не тое, на якой сцэне спяваеш, а тое, як цябе прымаюць гледачы. Энергетыку залы адчуваеш нават не па апладысментах, а па ўсмешках, па эмоцыях, што чытаеш на тварах. Падтрымка гледачоў вельмі важная. Іх прызнанне – найлепшая ўзнагарода, – адзначае артыстка. – Спяваць трэба не толькі голасам, а яшчэ – душой. Гэтаму вучылі і ў каледжы, і ў інстытуце. Важны тэхнічны складнік: апаратура, мікрафон і так далей. Трэба выконваць кампазіцыю прафесійна. Аднак, каб здзівіць гледача, заслужыць яго любоў, гэтага недастаткова. Песню трэба пражываць, пранікацца ёй.
Асабліва блізкія Дзіяне народныя кампазіцыі. Выконваць іх – асалода. Самастойна вучыцца эстраднаму вакалу. Прыкладамі моцнага жаночага вакалу для яе з’яўляюцца Ціна Караль, Ані Лорак, Наргіз. Што да музычных густаў, тут пастаянства няма: ад класікі да шансону. Плейліст фарміруе пад настрой.
Без сцэны і мелодый сябе не ўяўляе
Музыка акружае Дзіяну паўсюль. За хатнімі клопатамі ў бацькоўскім доме ў Наўгародах, па дарозе на працу ў Міёры, падчас прагулак па гарадской набярэжнай слухае мелодыі, сугучныя са струнамі сваёй душы.
– Музыкай жыву, – гаворыць яна. – Калі б не паступіла ў музычны каледж, нават не ведаю, дзе б яшчэ магла вучыцца і ў чым сябе праявіць.
У кола прафесійных абавязкаў, акрамя ўдзелу ў канцэртах, уваходзіць падрыхтоўка святочных мерапрыемстваў. Напачатку напісанне сцэнарыяў для Дзіяны было справай малазразумелай і складанай. Цудоўнай настаўніцай у гэтым стала Вольга Борская. Ахвотна дзялілася сакрэтамі майстэрства, падказвала свае і падтрымлівала ідэі маладой калегі.
Самым прыемным у прафесіі для Дзіяны застаюцца выступленні на сцэне. Калі яна адзін на адзін з залай, дорыць пранікнёнае выкананне і атрымлівае ў адказ цеплыню ў вачах гледачоў і музыку іх шчырых апладысментаў.
Кацярына РЫНКЕВІЧ
Фотаматэрыял з архіваў рэдакцыі і Дзіяны МАЛЯЎКА
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.