Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь асобныя артыкулы Асноўнага Закона паўтарылі падчас дыялогавай пляцоўкі ў тэрытарыяльным цэнтры. «Мэта дзяржавы – шчаслівая сям’я, стабільная будучыня краіны». Так гучала тэма сустрэчы, на якую запрасілі шматдзетныя сем’і, наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ТЦСАН, супрацоўнікаў установы.
Згодна з артыкулам 28 Канстытуцыі, дзяржава забяспечвае бяспеку персанальных дадзеных. Аднак нярэдка грамадзяне дзеляцца асабістай інфармацыяй, трапляючы на ўлоўкі махляроў. Найбольш даверлівыя людзі пажылога ўзросту. Быць пільнымі ў тэлефонных размовах з незнаёмцамі нагадалі супрацоўнікі Бел- аграпрамбанка. Падкрэслілі: работнікі дзяржаўных арганізацый не тэлефануюць на мэсанджары і не пытаюцца пра асабістыя дадзеныя. Дзейсны сродак прафілактыкі – паставіць на мэсанджары абарону ад падазроных нумароў. Калі размова адбылася і махляры атрымалі патрэбную ім інфармацыю, першай справай трэба адключыць інтэрнэт на тэлефоне, затым звярнуцца ў праваахоўныя органы. Можна застрахаваць грашовыя сродкі. Нават калі грамадзянін сам перавядзе іх махлярам, застрахаваная сума вернецца. Як было заўважана, пад выглядам ліпавых супрацоўнікаў водаканала, энергазбыту, Белпошты, праваахоўных органаў і так далей хаваюцца псіхолагі, якія ведаюць сваю справу. Лепш не ўступаць з імі ў дыялог. Адказалі на званок, узніклі падазрэнні – трэба адразу спыніць размову.
Артыкул 32 Асноўнага Закона дзяржавы гарантуе абарону шлюбу, сям’і, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства. Як заўважыла галоўны спецыяліст аддзела загса райвыканкама Наталія Казлоўская, дзяржпадтрымку мае толькі афіцыйна зарэгістраваны саюз. Нагадала пра тэрміны рэгістрацыі шлюбу: мінімальны – праз тры дні пасля падачы заявы, максімальны – тры месяцы. У дзень падачы заявы рэгіструюць шлюб, калі нявеста цяжарная або ў будучых мужа і жонкі ёсць агульнае дзіця. У мінулым годзе ў раёне 61 шлюб. Сярэдні ўзрост жаніхоў і нявест – 31 год. Самаму старэйшаму было 67 гадоў, самай старэйшай – 72. У 2025 годзе на Міёршчыне нарадзілася 96 дзяцей (на адно больш, чым у 2024-м): 41 хлопчык і 55 дзяўчатак. Сярод іх дзве пары двайнят. Расказала галоўны спецыяліст аддзела загса пра найбольш папулярныя і рэдкія імёны, якія бацькі выбіраюць немаўлятам. Сярод хлапечых пераважае Арцём, так назвалі чацвярых. Па трое – Глеб, Мацвей, Міхаіл, Раман. Сярод рэдкіх Аркадзь (апошні раз на Міёршчыне так называлі хлопчыка ў 80-я гады), Прохар, Ян. Самыя папулярныя дзявочыя імёны Ева і Эмілія, так назвалі па шэсць дзяўчат. Для чатырох выбралі імя Сафія, па тры – Караліна, Марыя, Паліна. У ліку рэдкіх Іларыя, Каміла, Настасся, Ніколь, Алівія, Суламіта.
Праз які час можна хрысціць дзіця, цікавіліся ў дыякана Дыянісія. З яго слоў, таінства хрышчэння праводзяць нават у першыя дні жыцця немаўляці. Імя можа адрознівацца ад свецкага, калі апошняга няма ў царкоўным календары. Напрыклад, Каміла – Ксенія, Дамінік – Данііл. Бласлаўленнем Госпада на шлюб і моцную сям’ю назваў дыякан вянчанне. Сярод духоўных прынцыпаў сямейнага саюза адзначыў маральнасць, сумленнасць, прыстойнасць. Нагадаў пра роўнасць перад законам рэлігій і веравызнанняў, што акрэслівае артыкул 16 Канстытуцыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.