09 Сентября 2016

Входит ли Дисна в состав Миорского района?

gazeta
  • 467
Іранічнае пытанне старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова, ці ўваходзіць Дзісна ў склад Міёрскага раёна, на выязным пасяджэнні прагучала невыпадкова. У панядзелак, 5 верасня, прадстаўнікі раённай улады і кіраўнікі розных служб сабраліся ў будынку Дзісенскага гарвыканкама прааналізаваць работу па добраўпарадкаванні горада. 
 
З ранейшых даручэнняў многае засталося недапрацаваным. У ліку "балючых кропак"—нядобраўпарадкаваныя тэрыторыі ля магазінаў райспажыўтаварыства, непафарбаваны будынак КБА, не прыведзеная ў парадак ладдзя, устаноўленая ў горадзе, незамененыя вокны ў будынку філіяла "Віцябчанкі". Патрабуе належнай увагі тэрыторыя ля рынка, нельга забывацца пра своечасовае грэйдзіраванне і падсыпку вуліц.
Прагучала заўвага наконт слабага асартыменту тавараў у магазінах райспажыўтаварыства. Няма ў наяўнасці ніводнага нумару цвіка і лямпачак менш за 150 Вт, а заяўкі прадаўцы не прымаюць. 
Ігар Валер'евіч падкрэсліў, што рашэнні райвыканкама абавязковыя для выканання і запатрабаваў ад кіраўнікоў своечасовага і якаснага выпраўлення недахопаў. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Новые требования в области кибербезопасности начнут действовать с 1 июля. Поясняем новации

Назад к списку
Следующая →

Платить государству за ребёнка

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]