20 Мая 2025

Сезон на охоту на самцов косули открыт

gazeta
  • 676

 Паляванне на самцоў казулі дазволена з 15 мая да 30 верасня.

Паляваць можна кругласутачна, спосабамі з засады, з падыходу. Дапускаецца нарэзная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 1 500 Дж, гладкаствольная – з выкарыстаннем патронаў, снараджаных куляй або карцеччу, а таксама паляўнічыя лукі і арбалеты. Для пошуку падранкаў і здабытых жывёл можна выкарыстоўваць лягавых сабак, спаніеляў, рэтрывераў, тэр’ераў і такс, а таксама сабак іншых парод, якія маюць палявы дыплом па кравяным следзе.

Незаконная здабыча казулі цягне крымінальную адказнасць: пазбаўленне права на паляванне са штрафам, абмежаваннем або пазбаўленнем волі.

Сталі сведкам парушэння прыродаахоўнага заканадаўства – паведаміце на нумар 8 (02153) 68 2 75.

Уладзімір ЯГОРАНКАЎ, старшы дзяржінспектар Браслаўскай міжраённай інспекцыі АЖіРС.

← Предыдущая

Летние лайфхаки: как упростить жизнь на кухне

Назад к списку
Следующая →

Иванец: никаких изменений в процессе проведения вступительных испытаний не предполагается

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]