Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Витебск выбирает BUTIKAVTO: в городе откроется второй автохаус сети
Пульс Миорщины: Подарок детям к празднику
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
На тэлефонны званок яны заўжды адказваюць — “Чым можам дапамагчы?” Прафесійнае свята 12 ліпеня адзначылі работнікі аператыўна-дзяжурных служб міліцыі.
Старшы інспектар-дзяжурны аператыўна-дзяжурнай службы Міёрскага РАУС Сяргей МІХАЙЛАЎ на працягу дзевяці год прымае паведамленні пра крадзяжы, сямейныя скандалы, хуліганскія ўчынкі. Заступаючы на дзяжурства, не загадвае, як пройдуць гэтыя дваццаць чатыры гадзіны. Усё, што патрэбна мець пры сабе, — уважлівасць і аператыўнасць.
РАНІЦАЙ у Сяргея Міхайлава скончылася чарговае дзяжурства. Суткі ля тэлефонаў з перапынкам на сон не больш за чатыры гадзіны. Аднак стомленым не выглядае. Прывык да бяссонных начэй і тэлефоннага перазвону.
— У цэлым дзяжурства прайшло спакойна, — гаворыць міліцыянер. — Паступіла восем паведамленняў. Большасць з іх — пра сямейныя скандалы, бойкі. Прымалі інфармацыю пра абавязаных асоб, якія не выйшлі на працу. Як звычайна, шмат іншых званкоў. Тэлефануе кіраўніцтва з вобласці, пастаянна на сувязі з хуткай дапамогай, аддзяленнем аховы, выратавальнікамі.
На першы погляд служба ў АДС (аператыўна-дзяжурная служба) здаецца простай. Прымай званкі, запісвай атрыманыя паведамленні ў спецыяльны сшытак ды націскай кнопку, каб адчыніць дзверы грамадзянам, што прыходзяць у аддзел па пэўных справах. '
— Першае, што патрэбна дзяжурнаму — трывалыя нервы, — заўважае Сяргей. — Званкі розныя бываюць. Кагосьці трэба супакоіць, каб дакладна расказаў пра здарэнне. Іншым растлумачыць, што нарыхтоўка дроў ці сена для насельніцтва не з’яўляецца нашым прамым абавязкам. Да таго ж зносіны не толькі па тэлефоне. Дапамагаем спраўляцца з парушальнікамі, якіх дастаўляюць у ізалятар часовага ўтрымання.
ПЕРШУЮ загартоўку Сяргей Міхайлаў прайшоў у арміі. Унутраныя войскі выбраў невыпадкова. Ужо тады меў намер служыць у міліцыі. У 2005 годзе прыступіў да абавязкаў міліцыянера-дзяжурнага ізалятара часовага ўтрымання Міёрскага РАУС. Затым быў памочнікам дзяжурнага ў АДС, паспрабаваў хлеб участковага інспектара міліцыі. З 2009 года на пасту ў аператыўна-дзяжурнай службе.
— Не ўгадаеш, якім будзе чарговае дзяжурства, — расказвае субяседнік. — Здараецца, за суткі толькі адно-два паведамленні. Іншы раз іх пятнаццаць. Аднак напагатове трэба быць заўсёды.
ПАСЛЯ змены капітан міліцыі спяшаецца дадому. Вольны час праводзіць з сям’ёй. З жонкай Людмілай выхоўваюць двух дзетак. Сын Арцём — школьнік, дачушка Альбіна ходзіць у дзіцячы сад. Летнімі вечарамі едуць разам на дачу, што непадалёку ад горада, або на возера. Стараецца знайсці час на любімы занятак — рыбалку. Ловіць на мясцовых вадаёмах ці на суседніх браслаўскіх. Такі адпачынак — найлепшая псіхалагічная разгрузка. Фізічную форму падтрымлівае з дапамогай футболу. У камандзе РАУС Сяргей Міхайлаў надзейны варатар. Удзельнічаюць у абласных спаборніцтвах. Як заўважае міліцыянер, у першую чаргу гуляе для задавальнення, а не дзеля ўзнагарод.
ДЛЯ ДАВЕДКІ
Дзяжурная служба як самастойнае падраз- дзяленне ў структуры органаў унутраных спраў БССР створана ў 1966 годзе. 8 мая 2003 года міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь падпісаў Загад №118 аб аб’яўленні Дня ўтварэння дзяжурнай службы органаў унутраных спраў і Дня работнікаў аператыўна-дзяжурных служб.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.