Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: Игра-соревнование "З роднай моваю на "ты" прошла в Миорской детской библиотеке
Туризм: Ежегодно 5 июня в Беларуси отмечается День охраны окружающей среды
Официально: Беларусь и Кыргызстан договорились о взаимном признании водительских удостоверений
Молодежь: Приглашаем принять участие в конкурсе «Курсант на один день»
Социальный вектор: ЦТ по второму профильному предмету планируют сдавать почти 34,8 тыс. абитуриентов
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА
Чацвёрты раз прайшоў раённы фестываль міжкультурных камунікацый. У ім вучні спаборнічаюць у веданні замежных моў. Штогод расце колькасць школ-удзельніц, павышаецца іх узровень. Сёлета выступілі ўсе ўстановы сярэдняй адукацыі. 95 вучняў паказалі міні-тэатралізацыі, песні і танцы, стравы вывучаемай краіны, выступілі аратарамі. І дарэчы, з часам фестываль толькі маладзее.
— Калі летась самая юная ўдзельніца вучылася ў чацвёртым класе, то цяпер гэта першакласніца з СШ №2 Паліна Крук, — расказвае метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Святлана МАТЫЛЁНАК.—З году ў год плённа праяўляюць сябе СШ №2, СШ №3 імя Ягора Томкі, Сіцькоўская, Цвецінская, Мілашоўская, Узмёнская, Дзісенская школы. Прызёрамі абласнога этапа станавіліся прадстаўнікі з Чапукоўскай, Дзісенскай і трох школ райцэнтра.
Па словах журы, на гэты раз фестываль таксама паказаў высокі ўзровень. У намінацыі "Я аратар" удзельнікі шмат гаварылі пра прэстыж вывучаемай мовы, сваіх настаўнікаў, бацькоў, расказвалі пра сям'ю і прыярытэты ў выбары будучай прафесіі. Гучалі ўсе мовы, якія выкладаюцца ў раёне, — англійская, нямецкая і французская.
У конкурсе "Я гід" вучні прадставілі стравы той краіны, да мовы якой няроўна дыхаюць. Валерый Крупенька і Ганна Пажарская з СШ №3 імя Я. Томкі нагадалі, што Германія славіцца каўбасамі. Арцём Балаш і Віктар Зелянькевіч з Сіцькова прадэманстравалі на відэа, як дома па нямецкай рэцэптуры спяклі пірог, а ў зале пачаставалі ім прысутных. Каманда з СШ №3 расказала пра англійскія пудынгі і фаст-фуды. Ксенія Багданава з Новага Пагоста паказала, як гатаваць аўстрыйскі мучны штрудзель. Іван Кавалеўскі і Уладзімір Стацэвіч з Дзісны прадставілі англійскую, Уладзіслаў Глод і Яна Грэцкая з СШ №2—нямецкую, а Юлія Крывушонак і Вольга Ляскоўская—французскую кухню. Дворнасельцы ва ўмоўнай тэлерадыёкампаніі правялі канферэнцыю са спадаром Шмітцам, які паведаміў нават пра тое, што нямецкая кава без малака "blinder Hund" даслоўна азначае "сляпы сабака".
У конкурсе міні-тэатраў Мілашова праінсцэніравала павучальную нямецкую казку "Залатыя талеры" братоў Грым, дзе бедная дзяўчынка падзялілася астатнім, і ў знак падзякі ёй з неба пасыпаліся талеры. Цвеціна таксама выбрала нямецкую казку братоў Грым "Воўк і ліса" пра ваўка, які "ад пуза" наеўся чужога мяса і не вылез з гаспадарчага склепа. Добрую англійскую народную казку "Трое парасят" паказалі сіцькоўцы, заадно навучылі аднагодкаў практычнасці, бо толькі ўстойлівы домік ратаваў парасят ад ваўка. Разам з тым інсцэніроўка дае прыклад таварыскасці і маральнасці. Узмёнскія ўдзельнікі пераапрануліся ў ваўка і семярых казлянят. У ролі Беласнежкі і сямі гномаў выступілі павятчане.
"Фабрыка зорак" — бадай што адна з самых любімых і шматлікіх намінацый. Ірландскія і цірольскія танцы, французскія народныя песні — чаго толькі ні гучала.
Журы выбрала лепшых знаўцаў замежных моў, якія прадставяць наш раён у абласным фестывалі міжкультурных камунікацый. У намінацыі "Я аратар" выступяць Вікторыя ГАРБАТАВА з Туркова і Надзея СМУЛЬКО з СШ №2. Гідамі па стравах стануць "францужанкі" з Чапукоў Юлія КРЫВУШОНАК і Вольга ЛЯСКОЎСКАЯ. У конкурсе міні-тэатраў ужывуцца ў ролі "Трох парасят" і шэрага воўка вучні з Сіцькова. На "Фабрыку зорак" паедуць Анастасія ДЗМІТРЫЕВА і Паліна КРУК з СШ №2, Ягор АБАЛЕВІЧ і Аляксандра МАЦВЕЕВА з СШ №3 імя Я. Томкі.
Акрамя прадстаўнікоў абласнога этапа, узнагароджаны іншыя пераможцы. У намінацыі "Я гід" на другім месцы Соф'я МАРЫНЧЫНА з Дзісны, на трэцім — Маргарыта ЧАРНЯЎСКАЯ з СШ №3 імя Я. Томкі. У намінацыі "Я гід" у ліку лепшых Уладзімір СТАЦЭВІЧ і Іван КАВАЛЕЎСКІ з Дзісны (ІІ месца), каманда з Дворнага Сяла (ІІІ месца). Залаты прызёр у міні-тэатрах — Павяцкая школа, бронзавы — Узмёнская. У "Фабрыцы зорак" лепшымі сталі СШ №2 з ірландскім танцам (ІІ), Ягор АБАЛЕВІЧ з СШ №3 імя Я. Томкі (ІІ), Вячаслаў ТАМАШЭВІЧ з Узмён (ІІІ).
"Валодаць другой мовай — значыць, валодаць другой душой", — сказаў Карл Вялікі. А шырыня душы залежыць ад ведання мовы. Таму імкненне да дасканаласці актуальнае заўсёды, і вучні Міёршчыны годна адольваюць гэты шлях.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.